2006-10-25 14:22:03

Аб пытанні супрацоўніцтва каталіцкага руха "Неокатекуменат" у галіне падрыхтоўкі святароў Маскоўскага патрыярхата.


Сакратар аддзела Знешніх царкоўных сувязяў РПЦ па міжхрысціянскім зносінам святар Iгар Выжанаў абверг інфармацыю аб заключэнні пагаднення паміж Маскоўскім патрыярхатам і каталіцкім рухам “Неокатехуменат” аб падрыхтоўцы праваслаўнага духавенства.
Не так даўно сайт Маскоўскага патрыярхата распаўсюдзіў каментарый кіраўніка згаданай каталіцкай арганізацыі Кіко Аргуэлло, дадзены ім інфармацыйнаму агенству “Zenit”, аб тым, што на спатканні 19 кастрычніка кіраўнікоў руха са старшынёй аддзела Знешніх царкоўных зносінаў мітрапалітам Смаленскім і Калінінградскім Кірылам было нібыта заключана пагадненне, згодна якому “Неокатехуменат” будзе вучыць мятодыцы эвангелізацыі святароў РПЦ.
“Ніякай канчатковай дамоўленасці на спатканні заключана не было. Iх прапановы былі ўспрынятыя намі з вялікай асцярожнасцю. “Неокатехуменат” – гэта, на мой погляд, вельмі супярэчлівая арганізацыя”, - заявіў а.Iгар у інтерв’ю агенству “Iнтерфакс”.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што пазыцыя Маскоўскага патрыярхата па выніках згаданага спаткання была афіцыйна пададзена ў паведамленні інфармацыйнай службы аддзела Знешніх царкоўных сувязяў 19 кастрычніка, дзе, у прыватнасці, паведамлялася, што мітрапаліт Кірыл у размове з кіраўнікамі “Неокатехумената” указаў на неабходнасць больш блізкага знаёмства з духоўнымі традыціямі адзін аднаго, перад усім у тым, што тычыцца адпаведнасці ідэй сучасных рэлігійных рухаў багаслоўскай традыцыі Праваслаўнай Царквы”.
“Ніякіх абяцанняў мы “Неокатехуменату”, натуральна, не давалі”, - дадаў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхата.
Каталіцкі рух “Неокатехуменат” быў створаны ў 1964 годзе. Галоўная задача арганізацыі – катэхізацыя і прывядзенне да царкоўнага жыцця ўжо ахрышчаных, але не практыкуючых дарослых людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.