2006-10-24 13:14:08

Бібліятэка італьянскай пісьменніцы Арыяны Фалаччі перададзена Папскаму Латэранскаму універсітэту.


Бібліятэка і архіў вядомай італьянскай пісьменніцы Арыяны Фалаччі, якая памёрла ў верасні бягучага года, перададзены ў Папскі Латэранскі універсітэт. Сама пісьменніца, якая называла сябе хрысціянскай атэісткай і была вядомая пры жыцці радыкальнымі антымусульманскімі поглядамі, тым ня меньш прызнавалася, што знаходзіцца пад уражаннем ад асобы кардынала Язэпа Рацынгера і с задавальненнем паставілася да яго абранне на пасаду галавы Каталіцкай Царквы.
З дапамогай рэктара Латэранскага універсітэта біскупа Ріно Фіскелло была зарганізавана сустрэча пісьменніцы з Бенедыктам XVI°. Перад смерцю Арыяна Фалаччі мела намер зрабіць вялікае інтерв’ю са Свяцейшым Айцом, але яе адыход у іншы свет не дазволіў здзейсніцца гэтым планам.







All the contents on this site are copyrighted ©.