2006-10-23 14:18:12

Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.


Частка 4.
II. Прынцып агульнага дабра
а). Значэнне і галоўныя наступства
164 З годнасці, еднасці і роўнасці ўсіх людзей паходзіць, перад усім, прынцып агульнага дабра, без якога ні адзін аспект сацыяльнага жыцця не набывае поўні сэнсу. У адпаведнасці з першым і шырока распаўсюджаным значэннем, пад агульным дабром мы разумеем “сукупнасць тых умоў грамадскага жыцця, якія дазваляюць і грамадствам, і іх асобным членам больш поўна і хутчэй асягаць сваёй дасканаласці”.
Агульнае дабро – не проста сума асобных дабротаў кожнага суб’екта грамадства. Будучы дабром усіх і кожнага, яно з’яўляецца і застаецца агульным, бо непадзельна і таму што толькі разам яго магчыма асягнуць, павялічыць і захаваць, у тым ліку і на будучыню. Як вынік маральных дзеянняў асобнага чалавека робіцца здзяйсненне дабра, так сацыяльнае дзеянне асягае поўні ў здзяйсненні агульнага дабра. Бо агульнае дабро магчыма разумець як сацыяльнае і супольнае вымярэнне маральнага дабра.
165 Грамадства, якое сапраўды жадае на ўсіх узроўнях служыць чалавеку, сваёй галоўнай мэтай робіць агульнае дабро, бо гэта дабро ўсіх людзей і ўсяго чалавека. Асоба не можа асягнуць поўні ў самой сабе, значыць абстрагучыся ад быцця “з” іншымі і “дзеля” іншых. Гэта ісціна забавязвае людзей не проста да суіснавання на розных узроўнях сацыяльнага жыцця і адносінаў, але да нястомнага пошука (на практыцы, а не толькі ў сферы ідэй) дабра. Iнакш кажучы, сэнса і ісціны ў існуючых формах сацыяльнага жыцця. Ніякая форма выявы сацыяльнасці – сямья, нейкая сацыяльная група, асацыяцыя, эканамічнае прадпрыемства, горад, рэгіён, Дзяржава, суполка народаў і Нацый – не можа пазбегнуць пытання аб ўласным дабрабыце, якое акрэслівае яе значэнне і ў’яўляе сабой сапраўдную прычыну самаго яе існавання.
б) Адказнасць усіх за агульнае дабро
166 Патрабаванне агульнага дабра паходзяць з сацыяльных умоў кожнай эпохі і шчыльна злучаны з павагай да асобы і цэласным сцверджаннем яе самой і яе асноўных праў. Гэтыя патрабаванні маюць дачыненне, перад усім, да прыналежнасці свету, да арганізацыі дзяржаўнай улады, да надзейнай прававой сістэмы, да абароны навакольнага асяроддзя, да прадстаўлення патрэбных для людзей паслуг, некаторыя з якіх адначасова з’яўляюцца правамі чалавека: харчаванне, жыллё, праца, адукацыя і доступ да культуры, транспарт, здароўе, свабодная цыркуляцыя інфармацыі і абарона рэлігійнай свабоды. Не трэба забывацца аб тым, што кожная Нацыя забавязана ўносіць уклад у сапраўднае міжнароднае супрацоўніцтва, дзеля агульнага дабра чалавецтва, а таксама будучых пакаленняў.
167 Агульнае дабро забавязвае ўсіх членаў грамадства: ніхто не вызвалены ад удзелу ў яго асягненнях і развіцці. Трэба служыць агульнаму дабру ва ўсёй поўні, не зыходзячы з рэдукцыяністскага бачання, якое арыентаванае на атрыманне асабістай карысці, але трэба наследаваць логіку прыняцця на сябе ўсё большай адказнасці. Агульнае дабро паходзіць з найвышейшых схільнасцяў чалавека, але гэта цяжкаасягальнае дабро, бо яно патрабуе здольнасці і трывалага імкнення да дабра іншага, як для сябе самога.
Акрамя таго, усе маюць права карыстацца тымі ўмовамі сацыяльнага жыцця, якія ствараюцца як вынік імкнення да агульнага дабра. Да гэтай пары актуальна гучыць настаўніцтва Пія ХI: “Трэба клапаціцца аб тым, каб прывесці распаўсюджванне створанага дабра – усе бачаць, колькі праблемаў яно зараз нараджае, з-за вялікай дыспрапорцыі паміж нямногімі багатымі і нязлічальнай колькасцю галечных – у адпаведнасці з нормамі агульнага дабра і сацыяльнай справядлівасці”.
в) Задачы палітычнага грамадства
168 Абавязак імкнуцца да агульнага дабра палягае не толькі на асобных людзях, але і на Дзяржаве, бо агульнае дабро служыць асновай для існавання палітычнай улады. Сапраўды, Дзяржава, у якой выяўляе сябе цывільнае грамадства, павінна гарантаваць апошняму злучанасць, еднасць і арганізаванасць, каб было магчыма асягнуць агульнага дабра на падставе высілкаў усіх грамадзянаў. Асобны чалавек, сямья, асобныя групы не здольныя самастойна асягнуць поўні свайго развіцця; адсюль вынікае, што неабходны палітычныя інстытуты. Iх мэта ў тым, каб зрабіць асягальнымі для людзей даброты – матэрыяльныя, культурныя, маральныя духоўныя – неабходныя для вядзення сапраўднага чалавечага жыцця. Мэта сацыяльнага жыцця – агульнае дабро, якое здзяйсняецца ў гісторыі.
169 Каб забяспечыць агульнае дабро, урад кожнай Краіны выконвае асаблівую задачу: па справядлівасці гарманізуе інтэрэсы розных сектараў. Правільна прыміраць паміж сабой асабістыя даброты груп і індывідыумаў – адна з самых дэлікатных функцый цывільнай улады. Акрамя таго, не трэба забывацца, што ў дэмакратычнай Дзяржаве, дзе рашэнні звычайна прыймаюцца большасцю народа, тыя, на каго ўскладзены абавязак за кіраванне, павінны інтэрпытаваць агульнае дабро ўласнай Краіны не толькі ў адпаведнасці з меркаваннем большасці, але і ўлічваць сапраўднае дабро ўсіх членаў грамадства, уключаючы тых, што знаходзяцца ў меньшасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.