2006-10-23 14:12:27

Папа сустрэўся з прадстаўнікамі антыдыффармацыйнай лігі.


12 кастрычніка Свяцейшы Айцец спаткаўся з прадстаўнікамі Антыдыффамацыйнай лігі, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Нью-Йорку. Папа заявіў прадстаўнікам гэтай юдэйскай арганізацыі, што сапраўдны рэлігійны дыялог заснаваны не проста на талерантнасці, але на ўзаемнай павазе.
Бенедыкт XVI° нагадаў аб шматлікіх стапканнях прадстаўнікоў лігі з яго папярэднікам Янам Паўлам II° і запэўніў дэлегатаў у сваім жаданні працягваць падобныя кантакты.
“У сучасным свеце перад рэлігійнымі і палітычнымі лідэрамі стаіць складаная задача па падвышенню ўзроўня дыялога паміж народамі і культурамі. Эфектыўнае вырашэнне яе патрабуе паглыблення нашага ўзаемнага паразумення і агульнага імкнення да стварэння больш справядлівага і мірнага грамадства. Нам трэба пазнаць адзін іншага лепей і, засноўвываючыся на гэтых ведах, ствараць адносіны не столькі на цярплівасці, як на сапраўднай павазе”, - адзначыў Папа.
“Юдэяў, хрысціянаў і мусульманаў аб’ядноўвае шмат рэчаў, і існуе аграмадная колькасць галінаў гуманітарнага і сацыяльнага характара, у якіх мы маем магчымасць і будзем здольныя супрацоўнічаць”, - падкрэсліў Свяцейшы Айцец.
Ён нагадаў таксама аб “юдэйскіх каранях” хрысціянства, і што Царква асуджае ўсе формы нянавісці і пераследаванняў, накіраваных супраць юдэяў, і ўсе праявы антысімітызма ў любых формах.







All the contents on this site are copyrighted ©.