2006-10-21 12:08:20

Ватыканскае выдавецтва гатова да выпуску новае кнігі, завершанай ужо Папаю Бенедыктам 16. Зараз аўтар пераглядае рукапіс для канчатковай рэдакцыі.


Гэты твор прысвечаны галоўнаму - постаці Езуса Хрыста. Пакуль не кажуць пра канкрэтную дату выйсця кнігі. Дырэктар Выдавецкага аддзелу Ватыкана спадар Клаўдзіо Рассіні паабяцаў журналістам, што напачатку новага, 2007 года будзе вызначаная канкрэтная дата выпуску новай кнігі Папы Бенедыкта 16.







All the contents on this site are copyrighted ©.