2006-10-19 15:50:18

Юбілей Вянгерскай рэвалюцыі 1956 года быў адзначаны нацыянальнай рэдакцыяй нашага Ватыканскага Радыё. Важкі ўклад ў адпаведную гістарычна-рэлігійную канферэнцыю ўнёс калега з рускай праграмы - Евгеній Вагін. Ён расказаў асабістае: што менавіта гэтая падзея абудзіла ў ім і ягоных равесніках -тагачасных студэнтах і старшакласніках Леніграда волю да свабоды, пераменаў на ўсёй прасторы рэжыма .


"Мы дорага заплацілі за наша інакомысліе,"- зазначыў Яўгеній Аляксандравіч, які сам праз дзясятак гадоў аказаўся ў Гулагу, а потым на выгнанні. Прамоўца назваў імёны вянгерскіх праваахоўнікаў і барацьбітоў, якія смела выступілі супраць палітыкі прыціску свабодадумання, веравызнання, эканамічнага развіцця і сталіся сцягам, натхніцелямі новых часоў для ўсіх, хто жадаў пераменаў і развіцця дэмакратыі ў прасторы СССР і яго спадарожнікаў.
300 тысяч уцекачоў, сотні увязненых, растраляных і павешаных венграў - такія лічбы прыводзіліся на Канферэнцыі у сувязі з падаўленнем войскамі Варшаўскага дагавору Вянгерскай рэвалюцыі.
Айцец Адам Самарджай з Дзяржаўнага Сакратарыяту Ватыкана расказаў аб шэрагу энцыклік Папы Пія 12, прысвечаных трагічным падзеям у БудаПешце. Так, у кастрычніку-лістападзе выйшлі з друку некалькі дакумантаў, у якіх Папа заклікаў да сумеснай малітвы за вянгерскі народ, які перажывае страшэнную трагедыю. Пій 12 прыпомніў сваё знаходжанне ў Венгрыі ў якасці пасланніка свайго папярэдніка - Папы Пія 11 яшчэ перад 2 Сусветнай вайной, пісаў аб трагедыі атэістычнага камунізму, якую венгры перажываюць разам з іншымі народамі краін камуністычных рэжымаў. Вялікую гаркату выклікала ў кіраўніка Святога Пасаду крывавае затапленне Вянгерскай рэвалюцыі восені 1956 года.
У актавай зале Ватыканскага радыё прагучалі для сённяшніх пакаленняў з нагоды трагічнага юбілею фрагменты радыёзаклікаў Папы Пія 12 : "Госпадзе!Госпадзе! Госпадзе!"- узываў ён да крыніцы кожнага права, справядлівасці і свабоды. Вернікаў Пій 12 прасіў тады горача маліцца аб міры ў сувязі з Вянгерскай драмай, каб яна не перарасла ў новы міжнародны канфлікт.
Адначасова на канферэнцыі было прыпомнена, што Папа Пій 12 ў сваіх Энцыкліках з радасцю аб'ектыўна ўказаў, што выкінутыя перад тым са сваіх пасадаў кардыналы Стэфан Вышынскі і Юзэф Міндсенці здолелі вярнуцца да душпастырства.








All the contents on this site are copyrighted ©.