2006-10-19 13:52:38

Пасланне Святога Пасада з нагоды індуістскага свята "Дівалі".


Магчымасцю і доўгам паслядоўнікаў розных рэлігій з’яўляецца дэманстрацыя любові Бога да ўсіх істотаў, асабліва да людзей, і аб’яднаўшы свае высілкі, вернікі павінны спрыяць асягненню справядлівасці для ўсіх і выкараненню нянавісці з уласных сэрцаў.
“Пераадоленне нянавісці любоў’ю” – такую назву мае пасланне Папскай рады да спраў міжрэлігійнага дыялога, накіраванае індуістам з нагоды іх традыцыйнага свята Дівалі. Трохдзённае свята Дівалі з’яўляецца адным з самых галоўных для прыхільнікаў гэтай рэлігіі, якіх у свеце налічваецца каля 811 млн. чалавек. Свята Дівалі сімвалізуе сабой перамогу праўды над хлуснёй, света над цемрай, жыцця над смерцю, дабра над злом.
“Рэчаіснасць любові цесна злучана з ісцінай, святлом, дабром і жыццём. Я б жадаў адзначыць тэму любові, дзякуючы якой прыхільнікі розных рэлігій закліканы пераадольваць зло нянавісці і недаверу ў сучасным грамадстве. Я ўпэўнены, што пераадоленне нянавісці любоў’ю, узбагачанай у святле рэлігійных традыцый, прынясе карысць усяму грамадству”, - адзначана ў пасланні, подпіс пад якім паставіў кардынал Поль Пупар.
“Пан любіць усіх людзей без выключэння, і Ягоная любоў не мае ніякіх умоў. Вельмі важна, каб прыхільнікі розных рэлігій разам заявілі свету, што нянавісць магчыма перамагчы любоў’ю. Нягледзячы на ўсі асягненні навукі і тэхнікі, кожны дзень мы бачым пакуты, а таксама матэрыяльную і духоўную галечу. Маральная і духоўная галеча, выкліканая нянавісцю ў сэрцах людзей, можа быць пераадолена вернікамі, поўнымі любові і спачування. Любоў стварае давер, а ён з’яўляецца асновай сапраўдных адносінаў паміж прадстаўнікамі розных рэлігій”, - падкрэсліваецца ў пасланні Папскай рады да спраў міжрэлігійнага дыялога.







All the contents on this site are copyrighted ©.