2006-10-18 15:14:16

У базыліцы Святога Лаўрэнтыя (Фларэнцыя) здарыўся пажар.


У славутай фларынтыйскай базыліцы Святога Лаўрэнтыя здарыўся пажар. Не выключаецца, што яна была падпалена.
Агонь пашкодзіў драўляную спавядальню, але яго здолілі лакалізаваць перад тым як ён асягнуў працы “Унебаўзяцця Панны Марыі”, якая была выканана мастаком XVI° стагоддзя Мікеле ді Рідольфо дель Гірландайо.
Спецыялісты ўжо распачалі працы па рэстаўрацыі пашкоджанай часткі храма.
Базыліка Святога Лаўрэнтыя была пабудавана ў сярэдзіне першай паловы XV° стагоддзя знакамітым італьянскім архітэктарам эпохі Адраджэння Філіппо Брунеллескі, які пабудаваў шмат касцёлаў у Фларэнцыі, у тым ліку катэдру горада “Санта Марыя дель Фьоре”, якую дабудоўваў у другой палове XV° стагоддзя славуты Мікельанджело Буанаротті.







All the contents on this site are copyrighted ©.