"Для сапраўднае свабоды неабходна жыць у этычна-духоўным кантэксце, занураным ў ідэі
чалавека і грамадства, у якіх адлюстроўваецца як прыродны пачатак, так і (горняе)
пакліканне ," - гэтыя словы Папы ў адной з нядаўніх прыватных аўдыенцый для дыпламатаў
вызначаюць мэту.
Выказванне Папы аб свабодзе ўтрымлівае сэнс таго стану - не жывёльнага і
не абстрактна духоўнага, але такога, якім чалавек можа здабыць душэўны мір, сэнс існавання.
Бо, як сказана, "не хлебам адзіным жывы чалавек." У нашым цыкле "Шлюб" і хочацца
перш за ўсё казаць аб здабыцці духоўнае свабоды - вышэйшага асягнення для кожнага.
У чым яна - у шлюбах (сямейным ці святарскім) ці ў адзіноце? Бо ўсё астатняе - толькі
прамежкавы стан. Прыгадаем, што працягваем бапірацца на артыкулы аб шлюбе ў новым
Кананічным праве каталіцкае Царквы.