2006-10-16 12:50:46

Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.


151 Чалавечая сацыяльнасць не ёсць аднолькавай, яна знаходзіць сабе шмат выяваў. Бо агульнае дабро залежыць ад здаровага сацыяльнага плюралізма. Розныя грамадства закліканы складаць адзінае і гарманічнае цэлае, у сярэдіне якога кожнае здолее захоўваць і развіваць уласную індывідуальнасць і аўтаномію. Некаторыя складаючыя тыпы грамадстваў – такія, як сямья, грамадская і рэлігійная суполка – больш непасрэдна адпавядаюць натуры чалавека; іншыя ўзнікаюць, хутчэй, у выніку свабоднай выявы волі: “Каб спрыяць удзелу як мага большай колькасці людзей у сацыяльным жыцці, трэба падтрымліваць стварэнне асацыяцый і ўстаноў, заснаваных на прынцыпе выбранасці , “з эканамічнымі, культурнымі, сацыяльнымі, спартыўнымі, прафісыйнымі, палітычнымі і іншымі мэтамі як у палітычных грамадах, так і ў сусветным сэнсе”. Гэта “сацыялізацыя” выяўляе таксама натуральную тэндэнцыю людзей аб’ядноўвацца дзеля асягнення мэтаў, якія перавышаюць індывідуальныя магчымасці. Яна развівае якасці асобы – у прыватнасці, здольнасць да ініцыятывы і пачуццё адказнасці. Яна дапамагае гарантаваць права асобы”.
IV. Правы чалавека
а) Вартасць праў чалавека
152 Праца па акрэсленню і абвяшчэнню праў чалавека – адно з самых значных намаганняў, якія дзейсна адказваюць на няўхільныя патрабаванні, якія паходзяць ад чалавечай годнасці. Царква бачыць у гэтых правах выключную магчымасць, якая падаецца ў нашы часы: сцвярджаючы іх, людзі паўсюль будуць больш дзейсна прызнаваць і ўмацоўваць чалавечую годнасць як характэрыстыку, якую Сам Бог Стварыцель надаў уласнаму стварэнню. Настаўніцтва Царквы станоўча паставілася да Агульнай дэкларацыі праў чалавека, прынятай ААН 10 снежня 1948 года, а Ян Павел II акрэсліў яе як “сапраўдную веху на шляху маральнага прагрэса чалавецтва”.
153 Сапраўды, корань чалавека належыць шукаць у годнасці, якая належыць кожнай чалавечай істоце. Гэта годнасць, якая адпавядае чалавечаму жыццю і ёсць раўнай для ўсіх асобаў, магчыма знайсці і асягнуць, перад усім, розумам. Натуральны фундамент праў прадстаўляецца яшчэ больш моцным, калі мы бачым у звышнатуральным святле, што чалавечая годнасць дадзеная нам Богам і глыбока параненая грахом была ўспрынятая і адкупленая Езусам Хрыстом праз Яго ўцелаўленне, смерць і ўваскасенне..
Сапраўдная крыніца праў чалавека – не проста воля людзей, грамадскі парадак, цывільныя ўлады, але сам чалавек і Бог, ягоны Творца. Гэтыя правы – “агульныя, недатыкальныя, неад’емныя”. Агульныя, бо прысутнічаюць ва ўсіх людзях, незалежна ад часу, мейсца і суб’екта. Недатыкальныя, бо яны “тычацца чалавечай асобы і яе годнасці” і таму “было б не карысна абвяшчаць права, не намагаючыся ў той жа час да таго, каб належным чынам забяспечыць іх захавання ўсімі, паўсюль і ў адносінах да кожнага”. Неад’емныя, бо “ніхто не можа на законных падставах пазбавіць гэтых праў іншага чалавека, хто б ён не быў, дзе б ён не быў бы гэта значыла б здзейсніць гвалт над яго натурай”.
154 Правы чалавека трэба бараніць не толькі па асабку, але і у іх супольнасці: бараніць іх часткова – знйачыць, у пэўнай ступені, не прызнаваць іх. Яны адпавядаюць патрабаванням чалавечай годнасці і маюць на ўвазе, у першую чаргу, задавальненне істотных патрабаванняў асобы, маральных і духоўных: “гэтыя права злучаны з усімі этапамі жыцця і з усялякімі палітычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі аспектамі. Яны фарміруюць адзінае цэлае, рашуча накіраванае на садзейнічанне кожнаму аспекту дабра асобы і грамадства… Цэласнае сцверджанне ўсіх катэгорый праў чалавека – сапраўдная гарантыя таго, што кожнае асобнае права будзе ў поўні захоўвацца”. Універсальнасць і непадзельнасць – вось адметныя рысы праў чалавека: “гэта два галоўных прынцыпа, якія прапануюць патрабаванне ўкарэнваць правы чалавека ў розных культурах, а таксама паглыбляць іх юрыдычны аспект, каб забяспечыць іх поўнае выкананне”.
б) Спецыфікацыя праў
155 Навука Яна ХХIII, Ватыканскі сабор і навука Паўла VI шырока асвятляюцш канцэпцыю праў чалавека, акрэсленую Навукай Яна Паўла II у энцыкліцы “Centesimus annus”, дзе ён склаў спіс праў: “ права на жыццё, якое ўключае права дзіцяці на развівацца ў матчыным улонні з моманта зачацця; права жыць у адзінай сямье і ў маральным асяроддзі, якое спрыяе развіццю асобы; права развіваць розум і свабоду ў пошуках і зразуменні праўды; права ўдзельнічаць у працы па выкарыстанні дабротаў зямлі і запрацоўваць гэтай працай на жыццё сабе і сваім блізкім; права свабодна ствараць сямью, прыймаць і выхоўваць дзяцей, адказна ставячыся да сваёй сэксуальнасці. У пэўным сэнсе крыніца і сінтэз гэтых праў - рэлігійная свабода, якая прыймаецца як права жыць па праўдзе сваёй веры, адпаведна трансцэндэнтнай годнасці сваёй асобы”.
Першае права, пададзенае ў спісе, - гэта права на жыццё, ад зачацця да яго натуральнага заканчэння. Гэта права абгрунтоўвае ўсе ажыццяўленні іншых праў і мае на ўвазе, у прыватнасці, незаконнасць любых формаў аборта і эўтаназіі.
Падкрэслена найвышейшая каштоўнасць права на рэлігійную свабоду: “усе людзі павінны быць вольныя ад націску з боку як пэўных асобаў, так і сацыяльных групаў, а таксама ад ад любой чалавечай улады, каб дзякуючы гэтаму ў рэлігійных пытаннях ніхто нікаго не прымушаў дзейнічаць у адпаведных межах згодна свайму сумленню: як у прыватным жыцці, так і ў грамадскім, як аднаму, так і разам з іншымі”. Захаванне гэтага права – ёсць паказчыкам “сапраўднага прагрэса пры любом рэжыме, у любым грамадстве, сістэме ці асяроддзі”.
Частка 4.
ПРЫНЦЫПЫ САЦЫЯЛЬНАЙ НАВУКI ЦАРКВЫ
1. Значэнне і еднасць
160 Трывалыя прынцыпы сацыяльнай дактрыны Царквы – сапраўдныя асновы каталіцкай сацыяльнай навукі: гэта прынцып годнасці чалавечай асобы (аб якім ужо ішла размова раней і на якім заснаваныя ўсе іншыя прынцыпы і змест сацыяльнай навукі), агульнага дабра, субсыдіярнасці і салідарнасці. Гэтыя прынцыпы, якія адлюстроўваюць усю праўду аб чалавеке, пазнаную праз розум і веру, паходзяць “са спаткання эвангельскага паслання і ягоных патрабаванняў, якія аб’ядноўваюцца ў вышейшым прыказанні любові да Бога і бліжняга і ў справядлівасці, з праблемамі, якіе мае грамадства”. Царква, якая мудра разважала ў рамках уласнага падання веры, пад час гісторыі і ў святле Духа давала гэтым прынцыпам усё болей дакладнае абгрунтаванне і фармуліроўку і паступова адзначала іх сутнасць, імкнучыся адэкватна адказваць на патрабаванні эпохі і на трывалае развіццё сацыяльнага жыцця.
161 Гэтыя прынцыпы маюць агульны і фундаментальны характар, бо маюць дачыненне да ўсяго комплекса сацыяльнай рэчаіснасці: ад адносінаў паміж асобаў, для якіх ёсць характэрнай блізкасць і беспасрэднасць, да адносінаў, якія злучаны з палітыкай, эканомікай і правам; ад сувязяў паміж грамадствамі ці групамі да сувязяў паміж народамі і Нацыямі. У сувязі з тым, што гэтыя прынцыпы нязменныя ў часе і універсальныя па зместу, Царква ўказвае на іх як на першы і асноўны арыенцір для тлумачэння і ацэнкі сацыяльных феноменаў; гэтыя прынцыпы неабходны, бо з іх магчыма выводзіць крытэрыі адрознення і сацыяльнага дзеяння ў любым асяроддзі.
162 Прынцыпы сацыяльнай навукі трэба разглядаць у іх еднасці, узаемнай сувязі і аб’яднанасці. Падобнае патрабаванне палягае ў тым значэнні, якое сама Царква надае ўласнай сацыяльнай навуке: гэта адзіны дактрынальны “корпус”, які ў’яўляе сабоў сістэматычнае тлумачэнне сацыяльнай рэчаіснасці. Засяроджанасць на кожным асобным прынцыпе з яго спецыфікай не павінна прыводзіць да аднабаковага і памылковага яго выкарыстання, што адбываецца кожны раз, калі мы звяртаемся да яго ў адрыве ад усіх іншых. Тэарытычнае паглыбленне, а таксама ўжытак хаця б аднаго з сацыяльных прынцыпаў выяўляюць іх узаемную сувязь, дапаўняльнасць і сувязі, якія іх структуруюць. Акрамя таго, гэтыя асновы навукі Царквы ёсць чымсці большым, чым вечная спадчына думкі, якая, хаця ж і складае істотную частку хрысціянскай навіны: яны ўказваюць усім на магчымыя шляхі пабудовы дабраякаснага і сапраўдна адноўленага сацыяльнага жыцця.
163 Прынцыпы сацыяльнай навукі сабраныя разам з’яўляюцца першай фармуліроўкай праўды аб грамадстве, якая звяртаецца да сумлення кожнага і запрашае яго да супрацоўніцтва з іншымі ў свабодзе і ў поўнай адказнасці, што падзяляецца паміж усімі і накіраваная на ўсіх. Бо чалавек не можа ўхіліцца ад пытання аб праўдзе і аб сэнсе сацыяльнага жыцця, бо грамадства – гэта рэчаіснасць, якая ёсць складаючай чалавечага існавання.
Гэтыя прынцыпы маюць глыбокі маральны сэнс, бо накіроўваюць нас да асноў сацыяльнага жыцця. Каб у поўні зразумець гэтыя прынцыпы, трэба дзейнічаць у адпаведнасці з імі, рухацца па шляху развіцця, на які яны ўказваюць як на жыццёвы шлях, годны чалавека. Маральнае патрабаванне, заключанае ў вялікіх сацыяльных прынцыпах, распаўсюджваецца яно на індывідуальную дзейнасць асобных людзей як першых і незаменных суб’ектаў, адказных за сацыяльнае жыццё на ўсіх узроўнях, і, у тоў жа самы час, на грамадскія інстытуты, прадстаўленыя законамі, звычаямі і грамадзянскімі структурамі, бо яны здольныя ўплываць на рашэнні многіх людзей пад час працяглага перыяда. Сапраўды, прынцыпы нагадваюць, што грамадства ў гістарычнай перспектыве існуе як абшара перакрэслення свабодаў усіх людзей, якія дзейнічаюць разам у гэтым грамадстве, спрыяючы пры пасрэдніцтве ўласных рашэнняў, яго ўмацаванню ці павялічэнню галечы.







All the contents on this site are copyrighted ©.