2006-10-16 14:18:14

Дзень Папы Рымскага ў Польшчы


15 кастрычніка на тэрыторыі ўсёй Польшчы адбываліся ўрачыстасьці зьвязаныя з Днём Папы Рымскага. Гэтым разам мерапрыемствы адбываліся пад дэвізам “Ян Павал ІІ – слуга міласэрнасьці”. На вуліцах польскіх гарадоў, а асабліва перад сьвятынямі, валанцёры зьбіралі ахвяраваньні, якія будуць прызначаныя на навуку для найбольш таленавітай моладзі краіны, а таксама для дзяцей зь бедных сем’яў.


У санктуарыі Божай міласэрнасьці ў Кракаве адбылася сьвятая імша, якую цэлебраваў кракаўскі мітрапаліт, бліжэйшы паплечнік Папы рымскага яна Паўла ІІ, біскуп Станіслаў Дзівіш. У часе казаньня мітрапаліт зазначыў, што міласэрнасьць асабліва патрэбная ў грамадзкіх стасунках, якія не могуць нармальна існаваць без прабачэньня. Кардынал таксама падкрэсьляў, што сьвет не зойдзе далёка, калі нам не будзе хапаць павагі да праціўнікаў і прабачэньня для тых, хто крыўдзіў і крыўдзіць.












All the contents on this site are copyrighted ©.