2006-10-13 14:25:55

Славутыя Ватыканскія музеі пашырылі сваю экспазіцыю. Гэтым разам за кошт нядаўна знойдзенага антычнага некропаля. Ад 13 кастрычніка сёлета ён станецца даступным для наведвальнікаў, якія атрымліваюць звычайны білет у музеі. Менавіта гэтым падарункам усім аматарам старажытнасці адкрыецца святкаванне 500-годдзя найкаштоўнейшай у свеце рэлігійна-культурна -гістарычнай калекцыі.


Гэтак, Святы Пасад запраграмаваў шмат прыгожых акцый з нагоды так значнага юбілею. Мы пра іх будзем паступова расказваць. Што ж тычыцца старажытных могілак, яны перахоўваюць гісторыю перыяду перад Раством Хрыстовым і адразу пачатак нашай эры. Значыцца, перыяду позняй Рэспублікі і пачатку імперскага праўлення ў Вялікай Рымскай Імперыі, калі асабліва жорстка пераследвалі першахрысціянаў. У акропалі - каля 50 багатых сямейных склепаў з рэшткамі каля 600 чалавек. ёсць і некалькі сціплых магіл, у якіх пахаваныя урны з попелам памёрлых старажытных рымлянаў. Адна з іх - мастака тэатра консула Пампея , якога звалі Алкімусам.магчыма, ён быў нявольнікам імператара нерона.
Цікава, што Некропаль знайшлі ў часе будоўлі новага аўтапарку пад ўзгоркам Ватыкан (які, менавіта, і даў у 1929 годзе назву дзяржаве пры Святым Пасадзе). Аднак рымскім археолам удалася пераканаць улады горады і спыніць будаўніцтва ды захаваць старажытны некропаль, які расказвае аб бўрнай гісторыі Рыма, якая прадвызначыла шляхі развіцця ўсяго чалавецтва. Кошт кансервацыі - паўмільёна еўра. навуокўцы працягваюць вывучаць знаходку.







All the contents on this site are copyrighted ©.