2006-10-12 13:41:30

Папа Бенедыкт 16 пераглядае час ад часу альбомы з фатаграфіямі сваіх папярэднікаў на Пятровым Пасадзе: аднадумцы і сябра Папы Яна Паўла 2 і ягонага папярэдніка - Папы Яна Паўла 1


Ён прабыў кіраўніком сусветнае Царквы толькі крыху больш за месяц і застаўся ў памяці як "Папа з усмешкаю на вуснах". Нядаўна італьянская тэлевізійная кампанія "РАІ" стварыла мастацкі фільм пра пантыфіка канца 70 гадоў 20 стагоддзя: "Папа Лючані - гасподняя усмешка ". На першы прагляд у ватыканскую фільматэку пры папскай радзе па СМІ прыйшоў і цяперашні Папа Бенедыкт 16. Ён адразу выказаў свае ўраджанні пасля прагляду, што сакрэтам усмешкі Яна Паўла 1 была ягоная надзея на найсвятую Дзеву Марыю, што надавала яму супакой і радасць, якія спрыялі стварэнню атмасферы братэрства наўкол. Заўсёды з усмешкаю, мяккасцю і дабрынёй, гэты Папа, на думку цяперашняга, ураджваў усіх. бенедыкт 16 падзякваў стваральнікам фільма і актору, які выканаў ролю папы Яна Паўла 1. "настаўнік праўды і гарачы катэхізатар, сваёй чароўнаю простасцю ён прыпамінаў усім вернікам аб радасці эвангелізацыі, падкрэсліваў прыгажосць хрысціянскае любові - адзінае сілы, здольнай перамагчы насілле і стварыць братэрскае грамадства"- сказаў напрыканцы Папа Бенедыкт 16.







All the contents on this site are copyrighted ©.