2006-10-11 14:23:50

У Воршы адновяць адзіны ў Беларусі пячорны храм


Рэшткі пячорнага храму былі знойдзеныя яшчэ на пачатку ХХ стагодзьдзя пад падмуркам Багаяўленскага сабору. Знайшлі іх манахі Куцеінскага Багаяўленскага манастыра. Маленечкая, плошчай каля 11 квадратных мэтраў, пячорная падземная царква сьвятога Лазара ня мае аналягаў у Беларусі, затое ў драбніцах падобная да храмаў, знойдзеных археолягамі ў Чарнігаве.
Куцеінская Лаўра ёсьць помнікам гісторыі і архітэктуры XVII стагодзьдзя. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пастанавіла, што манастыр трэба цалкам аднавіць. За працу па яго адраджэньні возьмуцца ў 2007-2010 гадах. У тым ліку будзе адноўленая і ўнікальная пячорная царква.








All the contents on this site are copyrighted ©.