2006-10-11 14:13:39

Пастаянны назіральнік ад Святога Пасаду пры ААН арцыбіскуп Сільвано Тамазі выступіў на 57 сесіі выканкома Камісіі ААН па ўцекачах. Ён падкрэсліў, што ў сучасным глабалізаваным свеце ёсць неабходнасць вылучаць больш сродкаў на іхную абарону і не ставацца глухімі да іхных патрэбаў.


Прадстаўнік Ватыкану указаў і на крыніцы , дзе можна знайсці сродкі. "Дастаткова толькі павялічыць аб'ём дапамогі уцекачам са сродкаў на ваенныя патрэбы." Прэлат указаў, што за 10 гадоў артыкул выдаткаў на ўзбраенні ўзрос на 34 працэнты - у чыстым выражэнні гэта значыць больш за мільярд долараў ЗША. "Сотні тысяч людзей страчваюць жыццё ў безнадзейным пошуку бяспекі. Яны з'яўляюцца трывожным сігналам таго, што наш глабалізаваны свет і міжнароднае зграмаджанне не ў стане гарантаваць выкананне прынцыпаў салідарнасці і абароны жыцця". Арцыбіскуп Тамазі выкрыў наяўную сітуацыю, пры якой людзі ў розных частках свету імкнуцца ўцячы ад войнаў, ад парушэння правоў чалавека і голаду.Яны маюць тэрміновую патрэбу ў дапамозе". Монс. Сільвано Тамазі напрыканцы зноў сцвердзіў, што для дзейснай сапраўднай дапамогі людзям неабходна мець сродкі. Аднак адніх грашовых і матэрыяльных сродкаў недастаткова - неабходна, каб была палітычная воля для вырашэння крызісу з уцекачамі і рэальнага аказвання дапамогі асобам, што імкнуцца атрымаць прыстанішча па-за межамі сваёй краіны .







All the contents on this site are copyrighted ©.