2006-10-11 14:13:18

Значных сумесных намаганняў патрабуе шчыры дыялог, які б мог даць выявіць рэчы такімі, якімі яны ёсць на самой справе, а не такімі, якімі стэрэатыпамі іх зрабілі СМІ.


Пра гэты у своім каментары да слоў Папы Бенедыкта 16 сцвярджае кардынал Поль Пупар, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу і культуры. У прыватнасці, ён спыняецца на звароце Свяцейшага Айца да вернікаў падчас малітвы Анёл Гасподні ў мінулую нядзелю, каб не слаблі вузы братэрства, якія спалучаюць 14 стагоддзяў хрысціянаў і мусульманаў Ірака.
Дык галоўны адказны за дыялог кардынал ў Ватыкане падкрэслівае, што сустрэча культур і рэлігій адбываецца не выключна толькі ў рамках акадэмічных ці багаслоўскіх дыскусій, але ж - і найбольш праходзіць у рамках штодзённага жыцця. Зараз неабходна зразумець, што свет хуткасна зменьваецца. Шматрэлігійная і шматкультурная рэчаіснасць нараджаюць, з аднаго боку, страх згубіць уласную тоесамасць, а з іншага - імкненне прыхаваць гэту самую тоеснасць. Такім чынам адбываецца ваганне між плыняй рэлятывізму (зн. адноснасці) і фундаменталізму (значыць,нягнуткасці) .Кардынал Поль Пупар прыгадвае, што ў ходзе міжрэлігійнага дыялогу нельга ігнараваць культурны фактар кожнага боку і трэбаўлічваць, што ўдзел у ім прымаюць жанчыны і мужчыны, маючыя псіхалогію, украраненую ў, бывае, тысячагадовых традыцыях.







All the contents on this site are copyrighted ©.