2006-10-11 13:23:51

"Ва ўмовах абсалютнага маўчання , ў якое апошнім часам пагрузілася міжнароднае зграмаджанне наконт падзей у Іраку, заклік папы прагучаў для нас як бальзам на рану, што паглыбляецца і стаецца ўсё больш балючай"- сказаў іракскі журналіст Юсуф Таўфік калегам італьянскай рэдакцыі РВ.


Прыгадаем, што ў мінулую нядзелю падчас багародзічнай малітвы "Анёл Гасподні" Свяцейшы Айцец гаварыў пра Ірак і выказаў гарачае пажаданне, каб вайна ў гэтай краіне не паслабіла вузы братэрства між хрысціянамі і мусульманамі. "Думаю, - зазначыў іракскі журналіст,- што заклік Папы зыходзіць з даўняй традыцыі Царквы і ёсць працягам , перш за ўсё , шляху, вызначанага Папам Янам Паўлам 2 . Адносіны дружбы між іракскімі мусульманамі і хрысціянамі павінны заўсёды паўставаць сцяною супраць насілля і тэрарызму. Папа Бенедыкт 16 выступае з яшчэ больш дакладным пажаданнем , прыпамінаючы аб тых вузах, - працягваў Юсуф Таўлік, - сведкам і відавочцам якіх я сам з'яўляюся. Бо нарадзіўся і вырас у старажытнай Ніневіі - цяперашні Мосул. Магу сказаць,- завершвае іракскі пісьменнік, - што мы заўсёды жылі ў глыбокай згодзе з хрысціянскай грамадой."
Між тым некалькі дзён таму назад Багдад абнародваў лічбы, якія адлюстроўваюць жудасную трагедыю краіны, дзе людзі жывуць ў пастаянным страху.Змрочна ўраджвае колькась загінуўшых сярод грамадзянскага насельніцтва: толькі ў верасні больш за 1000 чалавек. Дык іракскі пісьменнік яшчэ раз моцна падтрымаў заклік папы да прыкладання большых намаганняў у аднаўленні міру ў Іраку, які чакае дапамогі і шукае выйсця з гэтае вайны.







All the contents on this site are copyrighted ©.