Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з
кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 36-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі
ў гэтым годзе. Сьвяцейшы Айцец, у часе сёньняшняе аўдыенцыі, працягваў свой цыкл
пра Апосталаў Хрыста. Менавіта затрымаўся над двума Апосталамі Сымонам з Кананэі
ды Юдаю Тадэвушам Новы Запавет не
дае многа вестак аб іх, але заўсёды пералічвае ў сьпіску 12-х Апосталаў. Мянушка
Сымона ўказвае, што калі ён не належаў да радыкальнае нацыяналістычнае партыі Зэлётаў,
то безумоўна турбаваўся пра зьберажэньне гэбрэйскае тоеснасьці. Дзеля гэтага мусіў
быць ідэалагічна далёка ад мытніка Мацьвея- сказаў Папа- аднак абодва былі пакліканыя,
здолелі перамагчы усе розьніцы і цяжкасьці ды як Вучні Хрыста зьбераглі еднасьць. Юда
Тадэвуш, ў сваю чаргу, якому традыцыя прыпісвае адно з Пасланьняў Новага Запавету,
намагаецца перасьцерагчы усіх хрысьціян перад тымі, якія пад прычынаю асаблівага Божага
выбраньня, ўводзяць ў Царкве нязгоду. Сьцвярджае- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- што
тыя, якія спрычыняюць падзелы ёсьць цялесныя і не маюць духа. Дзеля гэтага заклікае
да даверлівасьці Божай Міласэрнасьці і да турботы пра адзінства Царквы у духу любові
Хрыста. На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва
хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.