2006-10-11 13:24:26

Найважнейшая справа ядзернага раззбраення рушыць недаравальна павольна.Пра гэта заявіў у чарговы раз на сесіі ААН прадстаўнік Ватыкану.


Арцыбіскуп Мільёрэ падкрэсліў неабходнасць якнайхутчэйшай выпрацоўкі дакуманта, які б рэгуляваў гандаль зброяй. Ён падзвергнуў рэзкай крытыцы міжнароднае зграмаджанне за палітыку ў гэтай галіне, якая не адпавядаен сучасным патрэбам чалавецтва. Сесія ААН была прысвечана менавіта пытанню разбраення і міжнароднай бяспекі. Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў, што найбольш важныя зараз дзейсныя меры ў сферы абмежавання ядзерных узбраенняў, бо краіны, якія імкліва развіваюцца ў тэхналагічным аспекце імкнуцца ўзброіцца ядзернымі боегалоўкамі, дык пагроза атамнага тэрарызму стаецца ўсё больш магчымай.
Арцыбіскуп Челесціно Мільёре прыгадаў членам Генеральнай асамблеі ААН, што Ватыкан пастаянна працягвае заклікаць да прагрэсу ў справе сагласаванага ў міжнародным маштабе ядзернага раззбраення. Напрыканцы ён заклікаў краіны, якія маюць ядзерную зброю, шукаць і знайсці альтэрнатыву , каб пачаць працэс ядзернага стрымлівання.







All the contents on this site are copyrighted ©.