2006-10-09 14:27:04

Італія: бэатыфікацыя законніцы Марыі Тэрэсы ад Ісуса


У італьянкім горадзе Фесоле, каля Фларжнцыі, да хвалы алтароў была паднесена, ў нядзелю 8-га кастрычніка, заснавальніца Інстытуту Законніц Маці Божай з Кармэлю, Марыя Тэрэса ад Ісуса. Нарадзілася яна ў 1825 годзе. Маючы 21 год уступіла да Кляўзуровага Манастыра Кармэлітанак у Фларэнцыі. У 1854-м годзе Марыя Тэрэса заснавала ўспомнены вышэй Інстытут, які прысьвяцціў сябе выхоўваць дзяўчат—асабліва найбольш убогіх. Марыя Тэрэса памерла ў 1889 годзе. Сёньня больш за 300 кармэлітанак належыць да Інстытуту Законніц Маці Божай з Кармэль, заснаванага новай Бласлаўлёнай.








All the contents on this site are copyrighted ©.