2006-10-09 14:12:36

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 8 кастрычніка


А паўдні гэтага ж дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна аднаварыць гэтую малітву. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем багародзічнае малітвы, Сьвяцейшы Айцец прыпомніў праўду аб неразрыўнасьі сужонскага саюзу. Спаслаўся да Эвангэльля, якое чыталася ў Касьцёлах ў нядзелю 8-га кастрычніка, ў якім на пытаньне ці магчыма пакінуць сваю жонку Ісус адказвае: “што Бог спалучыў, хай чалавек не разьдзяляе”. Сужонская прысяга зьяўляецца канчатковаю згодаю а стварыцелем сужонства ёсьць сам Бог- сказаў Папа.
RealAudioMP3
Думаю аб усіх хрысьціянскіх сужонскіх саюзах: разам з імі дзякую Госпаду за дар Сакраманту сужонства і заклікаю ўсіх да вернага трываньня ў сваім пакліканьні на кожным этапе жыцьця, “ў здароў”і ці ў хваробе, ў добрай і злой волі”, так як абяцалі ў часе шлюбнае Літургіі. Ох, каб хрысьціянскія шлюьныя саюзы, сьвядомыя атрыманай ласкі, стваралі сям”ю адкрытую на жыцьцё і здольную ў еднасьці змагацца са шматлікімі і складзенымі выклікамі нашых часоў. Сёньня асабліва трэба іхняга сьведчаньня- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец. Трэба сем”яў, якія не падвяргаюцца сучасным культурным плыням, што намечаныя гэданізмам і рэлятывізмам, якія будуць гатовымі са шчодраю адданасьцю выконваць сваю місію ў Касьцёле і грамадзтве- сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне сваёй сустрэчы з вернікамі Сьвяцейшы Айцец асабліва прывітаў моладзь рымскае дыяцэзыі. У гэтых днях, больш за 350-т маладых людзей, прыняло ўдзел у эвангэлізацыйнай місіі “маладыя маладым”, загранізаванай пад лозунгам: “Ісус у цэнтры жыцьця”. Гэтая акцыя была ведзена на вуліцах гораду, ў школах і ў бальніцах а нават у маладзёвых месцах забаваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.