2006-10-07 10:23:15

Расія: тут вядуць працы Каталіцкія Біскупы Эўропы


У Санкт Пецярбургу працягваецца сустрэча старшыняў каталіцкіх Эпіскапатаў Эўропы. Вітаючы удзельнікаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сьвердзіў, што зарганізаваньне гэтае сустрэчы менавіта на расійскай зямлі зможа прычыніцца да ўзмацаваньня экумэнічных адносін. Маскоўскі Мітрапаліт спаслаўся да гісторыі Санкт Пецярбурга, які прызнаецца за культурную сталіцу Расіі і за месца добрых міжрэлігійных адносін. Галоўная вуліца гораду, Нэўскі Проспэкт, ёсьць называна нават “праспэктам рэлігійнае талерантнасьці”. У сваёй прамове герарха падрэсьліў добрыя адносіны паміж тамашнімі католікамі і праваслаўнымі.
Спэцыяльнае пасланьне да біскупаў Эўропы накіраваў таксама Патрыярха Аляксей ІІ. Ён выказаў у ім надзею, што сустрэча спрычыніцца да ўзмацаваньня супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касьцёлам а Праваслаўнаю Царквою. “Маю шчырую надзею на тое, што цяперашняе паседжаньне Рады Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Эўропы стане яшчэ адным з крокаў на дарозе да разьвіцьця супрацоўніцтва паміж нашымі Касьцёламі, ў галіне прапаведваньня і ўзмацоўваньня хрысьціяньскіх вартасьцяў, якіх так вельмі патрабуе сёньняшні сьвет”- напісаў Аляксей ІІ ў словах прывітаньня. У тым , што паседжаньне адбываецца ў Расіі Патрыярха бачыць знак даверу для Расіі і Рускае Праваслаўнае Царквы, даверу, без якога ( як сам высказаўся) “немагчымым было б пладавітае супрацоўніцтва”. Патрыярха сьцвердзіў, што Каталіцкія Біскупы Эўропы змогуць лепш пазнаёміцца з праваслаўнаю культураю Расіі. На заканчэньне свайго прывітаньня Патрыярха Аляксей ІІ падкрэсьліў супольныя карані каталіцызму і праваслаў”я ды неабходнасьць супрацоўніцтва ў пашыраньні і абароне хрысьціянскіх вартасьцяў у Эўропе, якая намагаецца выкінуць хрысьціянства з афіцыйнага грамадзкага і палітычнага жыцьця.








All the contents on this site are copyrighted ©.