2006-10-07 10:20:10

Мэтаю візіта Папы ў Турцыю будзе сустрэча з Усяленскім праваслаўным Патрыярхам Барталамеем. Па традыцыі, Папа Рымскі нанясе гэты візіт ў Стамбул (старажытны Канстантынопаль) на свята апостала Андрэя Першазванага.


Календарнае свята - 30 лістапада. Перад тым, 28-га, Бенедыкт 16 сустрэнецца ў Анкары з прэзідэнтам Турцыі, потым наведае Эфес - месца першахрысціянскай грамады ,што мела апостальтва Паўлава. 30-га -- урачыстасці і перамовы з Патрыярхам Канстантынопальскім, 1 снежня - святая Імша ў каталіцкай царкве і за ёй сустрэча з мясцовай каталіцкай грамадой. Пасля гэтага Папа Бенедыкт 16 вернецца ў Ватыкан.
Падрыхтоўкі да апостальскага візіту ідуць поўным ходам, нягледзячы на аніякія пагрозы з боку ісламскіх экстрэмістаў. Такое паведамленне змешчана ва ўплывовай турэцкай газеце " Нurriyet" пасля папярэдняга, дзе сцвярджалася, што Ватыкан разглядае магчымасць адмены візіту Папы ў Турцыю пасля пагрозаў з боку Аль Каіды. Прадстаўнік Ватыкана ў Стамбуле монс. Джорж Маровіч сказаў журналістам, што ён анічога не ведае аб пагрозах ў адрас пантыфіка i што падрыхтоўкі да прыёму Папы Бенедыкта 16 ідуць як мае тое быць .







All the contents on this site are copyrighted ©.