2006-10-06 14:54:55

Вялікай сардэчнасцю адзначылася сустрэча Папы з аўстрыйскім Прэзідэнтам Гансам Фішарам.


Аўстрыйскі госць запрасіў Бенедыкта 16 наведаць багародзічную святыню Маріацэль, што было ахвотна прынята, дык апостальскі візіт у Аўстрыю прадугледжаны ў верасні будучага года.
Выказваючы ўзаемнае задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі між Святым пасадам і Аўстрыяй, згоду адносна тэмы духоўнай і культурнай тоесамасці Еўропы, у часе перамоваў бакі гаварылі і аб прысутнасці каталіцкай Царквы ў аўстрыйскім грамадстве. Як дакладае паведамленне прэсавай Залі Ватыкана, у поле разгляду патрапілі сусветнаважныя пытанні на сучасным этапе гісторыі, у прыватнасці, рух дыялогу між культурамі і рэлігіямі, асабліва між хрысціянствам і ісламам, і выказана гарачае непрыняццё любой формы тэрарызму.
Пасля сустрэчы са Свяцейшым Айцом прэзідэнт Аўстрыйскай Рэспублікі меў перамовы з Дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчізіо Бертоне.
Даведка: выбраны ў 2004 годзе на пост прэзідэнта спадар Ганс Фішэр ў гэтую нядзелю адзначыць 68 дзень нараджэння. Пасля нядаўніх парламенцкіх выбараў, на якіх перамаглі сацыял-дэмакраты, ён правёў кансультацыі з рознымі партыямі і адразу пасля прыбыў у Рым.







All the contents on this site are copyrighted ©.