У Фларэнцыі завершылася штогадовая міжнародная сустрэча "Грыгарыянскі спеў". У ёй
прынялі ўдзел болш за 50 хораў з розных краін свету.
На радасць шматлікім турыстам, у ліку якіх нямала пілігрымаў ды курортнікаў з Беларусі,
канцэрты конкурсу, праводзімага па ініцыятыве рэктарата катэдры славутага гораду,
праходзілі не толькі ў ёй, але й яшчэ ў некалькіх найбольш прыгожых цэрквах. Як зазначылі
арганізатары свята грыгырыянскага песьняпення, яны вельмі задаволеныя, што удалася
аднавіць у Фларэнцыі так цудоўны музычны фестываль. Рэктар катэдры Санта Маріа дэль
Фіёрэ, монс. паоло Розаці зазначыў на закрыцці, што Фларэнцыя будзе працягваць адноўленую
традыцыю "Грыгарыянскі харал можна ахарактэрызаваць як арыстакратычны, -зазначыў прэлат.-
Ягоны стыль далёкі ў часе ад сучасных, але ён мае цудаддзейства. І сучасны чалавек
таксама аддаецца ягонае духоўнасці і прыгажосці, укарэхненых у хрысціянскай старажытнасці."