2006-10-04 15:53:08

"Паломнікам надзеі" назваў сябе ў апошнім слове перад адбыццём з Масквы арцыбіскуп Міланскі кардынал Діоніджы Тетаманцы.


Інтэнсіўныя сустрэчы наведання дэлегацыяй каталіцкае Царквы - Рускай Праваслаўнай Царквы завершыліся прыёмам яе Патрыярхам Маскоўскім і усяе Русі Аляксіем 2. Адбыўся ён ў патрыяршай рэзідэнцыі Свята-Данілава манастыра. Госць - галава рымска-каталіцкай дэлегацыі высока ацаніў сілу праваслаўнай духоўнасці і падзвергнуў крытыцы празалетызм - тую з'яву, якая нарадзіла вялікія непаразуменні між католікамі і праваслаўнымі рускімі. Італьянская дэлегацыя паднесла ў дар Патрыярху каўчэг з часткаю мошчаў святога Амброзія Медыяланскага , бо, як было сцверджана, шырока вядома шанаванне Свяціцеля з боку праваслаўных рускіх. Гэта святая асоба добра вядома на рускай зямлі, дык арцыбіскуп Міланскі выказаў пажаданене," каб памяць яго магла быць мостам між нашымі Цэрквамі". У слове ў адказ Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій 2 сцвердзіў імкненне развіваць і паглыбляць экуменічныя адносіны. Ён сказаў, што падзяляе заклапочанасць Папы Бенедыкта 16 адносна сучаснай ваяўнічасці сэкулярызму і спажывецтва як сацыяльнага ладу.
Каталіцкая дэлегацыя прысутнічала на патрыяршай службе ва Ўспенскім саборы ў Крамлі, наведала храм Новамучанікаў і Спаведнікаў Расійскіх, сустрэлася з маскоўскай каталіцкай грамадой. Адбылася таксама сустрэча з Галоўным Рабінам Масквы.
Як было абвешчана СМІ Расіі, арцыбіскуп Міланскі станоўва адказаў на просьбу вылучыць месца для створанага новага праваслаўнага прыходу свяціцеля Амвросія Медыяланскага ў Мілане для вернікаў з Расіі, Беларусі, Украіны і Малдавіі. Кардынал Тэтаманцы запэўніў Алексія 2, што перадасць праваслаўнай грамадзе малітоўны будынак ў бясплатнае карыстанне на пастаяннай аснове.







All the contents on this site are copyrighted ©.