2006-10-04 15:52:05

Агульная Аўдыенцыя Папы у сераду 4-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Свяцейшы Айец ужо вярнуўся са сваей летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо, дзе правёў свой летні адпачынак, ў Ватыкан.
Сёньня ў Рыме было дрэннае надвор”е, але на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 35-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцец, у часе сёньняшняе аўдыенцыі, працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста. Менавіта гаварыў пра Апостала Барталамея, сказаўшы, што сярод Апосталаў, пакліканых Хрыстом, Сінаптычныя Эвангэльлі ўспамінаюць асобу Сьвятога Бартамалея.
RealAudioMP3
Традыцыйна ён ідэнтыфікуецца з Натанаілам з Каны, які ўспамінаецца ў Эвангэльлі Сьвятога Яна. Гэта яму кажа Апостал Філір: “Мы знайшлі Таго аб Якім пісаў Майсей ў законе і прарокі: Ісуса з Назарэту”, дапамагае нам лепш зразумець чаканьні Выбранага Народу адносна Мэссыі, які меў надыйсьці.
Пры сустрэчы з Натанаілам Хрыстос кажа аб ім “ гэта сапраўдны Ізраільцыянін, у якога няма няшчырасьці”. Будучы Апосталам Натанаіл спантанна вызнае: “Равві, Ты Сын Божы. Ты Кароль Ізраіля”. Гэтае вызнаньне веры асабліва важнае. Паказвае, што Ісус ёсьць заўважаны Вучнямі, як адзіны Сын Бога-Айца але таксама як Чаканы Мэссыя, Кароль Ізраіля.
Адносна Апостальскай Дзейнасьці Сьвятога Барталамея мы не маем бліжэйшых дадзеных- сказаў далей Папа. Паводле Эўзэбія, гісторыка з 4-га стагоддзя, тэрыторыяю ягонае місійнае дзейнасьці і мучаніцкае сьмерці, мела б быць Індыя. Ягоныя рэліквіі прывезеныя ў Рым імпэратарам Оттонам 3 у 983-м годзе, знаходзяцца ў Касьцёле ( ў ягонае імя) на рымскім востраве Тібэрыно. Сваім прыкладам- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа- гэты Сьвяты Апостал навучае нас даручыць сябе самых Хрысту ды верна трываць пры Ім.
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.