2006-10-03 15:15:10

Цікавая статыстыка - матыў для роздуму.


Злучаныя Штаты Амерыкі не патрапілі ў спіс з 50 самых атэістычных краін свету, а Расія заняла 12 месца. Такі вынік даследвання, якое зрабілі сацыяёлагі амерыканскага каледжа Пітцэр. У першую дзясятку увайшлі: Швецыя, В'етнам, Данія, Нарвегія,Японія, Чэхія, Фінляндыя, Францыя, Паўднёвая Карэя ды Эстонія. Пры складанні рэйтынга не аналізаваліся Кітай і Паўночная Карэя. У гэтых краінах атэізм, як было ў СССР, з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным абавязкам грамадзянаў. Што тычыцца краіны даследчыкаў, яны ацэньваюць, што ў ЗША пражывае не больш як 8 працэнтаў атэістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.