2006-10-02 14:45:56

Прэмія Маці Тэрэзы за 2006 год была ўручана актрысе Олівіі Хассі.


Англа-аргентынская актрыса Олівія Хассі, якая стала вядомай пасля таго, як выканала ролю Джульетты ў фільме “Ромео і Джульетта” у 1968 годзе, была ўзнагароджана прэміяй Маці Тэрэзы за 2006 год. Прэмія была ўручана актрысе за выкананне ролі заснавальніцы закону Міссіянарак Боскай любові – блаславёнай Маці Тэрэзы Калькутскай.
На мінулым тыдні адбыўся першы паказ фільма “Маці Тэрэза Калькутская”, на якім прысутнічала і выканаўца галоўнай ролі спадарыня Олівія Хассі. Звыш 200 удзельнікаў прагляду прывіталі яе апладысментамі.
Спецыяльна на прэм’еру фільма і ўручэнне прэміі прыехала і плямянніца Маці Тэрэзы Аджы Боджахіу. “ Я вельмі ўзрушана. Олівія здоліла перадаць дух Маці Тэрэзы. Я проста не ў стане ў гэта паверыць”, - адзначыла Боджахіу.
Акрамя ролі Джульетты, Хассі выканала ролю Панны Марыі ў тэлевізійным серыяле “Езус з Назарэта”. “Людзі пыталіся ў мяне, каго б я яшчэ хацела сыграць пасля выканання гэтых ролей, і я адказвала: Маці Тэрэзу. I вось зараз мая мара здзейснілася”, - зазначыла актрыса.
Раней прэміі Маці Тэрэзы былі атрыманы Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II°, Далай Ламай, Нэльсанам Мандэйла, Джіммі Картэрам і Майа Ангелу.
Маці Тэрэза памёрла ў 1997 годзе, а ўжо ў 2003 годзе Папа Ян Павел II° афіцыйна далучыў яе да ліку блаславёных.







All the contents on this site are copyrighted ©.