2006-09-30 12:25:27

У кастрычніку у Нью Йорку будзе ўручаная Міжнародная прэмія "За адухоўленую працу". Сярод лаўрэатаў і аўстралійская езуіцкая служба сацыяльнай дапамогі.


Айцы -езуіты удастоены ганаровага азначэння, як гаворыцца ў анатацыі, "за падтрымку высокіх этычных стандартаў і духоўных каштоўнасцей". 110 святароў і манахаў працуюць на аўстралійскім кантыненце, несучы дапамогу на мясцовым, дзяржаўным і нацыянальным узроўня\х. Праграмы дзейнасці членаў Таварыства Ісусавага накіраваныя моладзі, сем'ям і грамадам.
Прэміі "За адухоўленую працу" сёлета ўдастоены ўсяго 5 арганізацый: з Індыі, Германіі, Аўстраліі і ЗША за тое, што "эфектыўна рэагуюць на патрабаванні сучаснасці ў справе культурных пераменаў".








All the contents on this site are copyrighted ©.