2006-09-30 12:24:46

У Мадрыдзе з 10 па 12 кастрычніка пройдзе Міжнародная канферэнцыя каталіцкага тэлебачання. Як заявіў монс. Энріке Планас з папскай Рады па СМІ,


у працах прыме удзел 250 дэлегатаў з цэлага свету.У цэнтры іхнае ўвагі будзе прапаганда адвечнага паслання Царквы ў сучасным грамадстве. Асабліва вялікі ўклад ў справу ўносіць каталіцкая Царква лацінскай Амерыкі, як гэта падкрэсліў пралат.
У сувязі з завершаннем падрыхтовак да канферэнцыі ў Іспаніі паведамляецца, што за ёй можна будзе сачыць і праз Інтэрнет.







All the contents on this site are copyrighted ©.