2006-09-29 14:24:23

У курскім касцёле ўсталявана памятная дошка Казіміру Малевічу.


Мемарыяльныя дошкі ў памяць аб мастаку Кізіміры Малевіче, а таксама аб будаўніку і першым парахе касцёла а.Рыгоры Матуззе былі ўсталяваныя ў курскім касцёле 17 верасня. У цэрымоніі адкрыцця прынялі ўдзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, парах касцёла прэлат Анджэй Гжыбоўскі, старшыня камітэта па супрацоўніцтву з палітычнымі і рэлігійнымі арганізацыямі Курскай абласной думы сп. Аляксандр Разанцаў, кіраўнік аддзела да спраў рэлігіі Курскай вобласці Аляксандр Шапавалаў і кансультант арганізацыйнага аддзела адміністрацыі г.Курска Таццяна Міхіна.
Мастак Казімір Малевіч нарадзіўся ў Кіеве ў 1878 годзе, а ў 1896 годзе разам з сямьёй пераехаў у Курск. Малевіч прыняў шлюб у мясцовым каталіцкім касцёле, тут таксама была ахрошчана яго старэйшая дачка.
Святар Магілёўскай арцыдыяцэзіі а.Рыгор Маттуза прыехаў у Курск ў 1885 годзе. У 1891 годзе ён атрымаў дазвол на будаўніцтва касцёла, якое завершылася праз шэсць гадоў. Айцец Рыгор памёр у 1917 годзе і быў пахаваны каля мура пабудаванага ім касцёла, але з часам аб дакладным месцы яго пахавання забыліся.
Пад час нядаўніх будаўнічых работаў, у пачатку верасня бягучага года, яго магіла была знайдзена.
17 верасня, праз 110 гадоў пасля першага асвячання курскага касцёла, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пад час Святой імшы ў саслужэнні васьмі каталіцкіх святароў і ў прысутнасці двух сватароў і аднаго дыякана РПЦ МП, а таксама пратэстантскага пастара і з удзелам каля 200 парафіянаў паўторна асвяціў храм Унебаўзяцця Маці Божай.
Пабудваваны і асвячаны ў 1896 годзе, курскі касцёл быў канфіскаваны тагачаснымі ўладамі ў 1936 годзе і звернуты вернікам толькі праз 60 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.