2006-09-29 14:22:44

Iдзе працэс беатыфікацыі мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага


Пад час працы Сінода епіскапаў УГКЦ прыйшло паведамленне з Рыма аб тым, што беатыфікацыйны працэс мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага, які ўзначальваў згаданую Царкву з 1900 да 1944 года, перайшоў да Багаслоўскай камісіі. Па словах старшыні Камітэта па беатыфікацыі і кананізацыі Сынода біскупаў Міхала Грынчышына, гэта вялікі прагрэс ў справе абвяшчэння блаславёным Слугі Божага мітрапаліта Андрэя. Перадачу яго справы ў Багаслоўскую камісію пракаментаваў прэсавай службе УГКЦ святар Раман Церахоўскі, яе з’яўляецца віце-пастулятарам.
“Тое, што справа аб беатыфікацыі мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага была нядаўна перададзеная для далейшай апрацоўкі спецыяльнай Багаслоўскай камісіі ватыканскай Кангрэгацыі да спраў святых, фармальна значыць, што пасля адпаведнай станоўчай ацэнкі гістарычнай праўды і аутэнтычнасці сабраных дакументаў, справа перайшла ў кампентэныю Ватыкана, які павінен належным чынам акрэсліць сабраныя факты. Гэта будзе зроблена дзеля таго, каб зрабіць афіцыйныя вынікі адносна адпаведнасці сабраных фактаў з жыцця і дзейнасці Слугі Божага мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага аб’ектыўным крытэрыям афіцыйнага прызнання неардынарнага геройства здзеянных ім добрых спраў”.
Па словах а.Рамана, пасля атрымання падцверджання з боку згаданай камісіі, яго афіцыйны статус будзе акрэсліны тэхнічным тэрмінам “venerabile”, што зробіць магчымым прызнанне яго блаславёным Каталіцкай Царквы.
Пры гэтым а. Раман Церахоўскі зазначыў: “Гэта адбудзецца пры ўмове прадстаўлення належным чынам задакументаванага і аўтарытэтна прызнанага кампетэнтнымі царкоўнымі ворганамі цуда, якое магло быць здзйейснена пры пасрэдніцтве Слугі Божага мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага”.








All the contents on this site are copyrighted ©.