У Бозэ прайшло экуменічнае спатканне з удзелам вядомага славіста Мікіты Струве.
Ва экуменічным кляштары Бозэ, што на поўначы Iталіі, завершыў сваю працу чарговы
Міжнародны семінар праваслаўнай духоўнасці, у якім удзельнічаў вядомы французскі славіст
з Парыжа Мікіта Струве. Iнтэрв’ю з ім змесціла на сваіх старонках уплывовая італьянская
каталіцкая газета “Avvenire”. На пытанне аб перспектывах дыялога паміж католікамі
і праваслаўнымі, прафесар Струве адказаў з упэўненасцю ў неабходнасці працягу гэтага
дыялога. У прыватнасці ён зазначыў: “Мы жывем у эпоху крызіса культуры, і мы прымушаны
абставінамі быць разам”. Журналіст нагадвае Мікіце Струве аб яго нядаўняй працы,
яшчэ савецкіх часоў, “Хрысціяне ў Савецкім Саюзе”, і гаворачы аб тых часах, французскі
славіст дае дакладнае акрэсленне: “Савецкі рэжым быў рэжымам, галоўнай мэтай якога
было – забіць Бога. Ніякая іншая ідэалогія, акрамя камуністычнай, не загубіла столькі
людзей, - не меньш за сто мільёнаў на зямлі – нават Гітлер не знішчыў такой колькасці
чалавек”. Далей у сваім інтэрв’ю Мікіта Струве гаворыць аб ролі пісьменнікаў-дысыдэнтаў
у савецкія часы, як захавальнікаў праўды, і называе двух асобаў: Осіпа Мандэльштама
і Аляксандра Салжыніцына. Для яго яны, без сумніву, два генія, а геніям належыць гаварыць
і ратаваць праўду, нават за кошт свайго жыцця, як гэта было з Мандэштамам. Будучы
гебрэям, ён прыняў Хрост толькі дзеля таго, каб мець магчымасць вучыцца ва універсітэте.
Але лёс павярнуўся такім чынам, што яго павага да праўды зрабілася і яго сапраўдным
наверненнем у хрысціянства.