2006-09-28 15:25:09

Абараніць заканадаўча сям'ю як саюз мужчыны і жанчыны заклікалі ўрадаўцаў хрысціянскія лідэры Латвіі.


Выказваючы сваю занепакоенасць тым, што модныя рухі і групоўкі імкнуцца ў школах навязваць дзецям і моладзі нетрадыцыйныя погляды на шлюб, прыніжаючы саюз мужчыны і жанчыны, духавенства папярэджвае аб небяспецы дэградацыі нацыі. Кіраўнікі рымска-каталіцкай ,эвангелісцка-лютэранскай,Праваслаўнай Цэркваў латвіі, аб'яднанне латвійскіх баптысцкіх грамад звярнуліся да фракцый Сэйма з просьбаю прыняць папраўкі , якія б больш дакладны вызначылі артыкулы Канстытуцыі Латвіі аб сям'і у сэнсе гарантый з боку дзяржавы адносна аховы сям'і, шлюбу як саюзу між мужчынам і жанчынай. "Грамадства сваю думку на гэты конт магло б выказаць на народным галасаванні.Аднак, мэтазгодна, каб народныя выбраннікі дакладна гэта зрабілі на заканадаўчым узроўні,"- гаворыцца ў заяве рэлігійных лідэраў Латвіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.