2006-09-26 13:31:58

Камэнтарыі пасьля аўдыенцыі Папы для амбасадараў ісламскіх краін


Першыя камэнтарыі падкрэсьліваюць, што Бэнэдыкт 16 не тлумачыў чарговы раз сэнсу сваёй прамовы на Унівэрсытэце ў Рэгэнсбурну. Узьняў, за тое, тэму сапраўднага дыялогу паміж рэлігіямі. Айцец Кгаліла Саміра, езуіт, прафэсар Папскага Усходняга Інстытуту ў Рыме сказаў адносна прамовы Папы: “Гэта прамова, якая падкрэсьлівае пасьлядоўнасьць каталіцкага погляду адносна адносін з ісламам, пачынаючы ужо ад Другога Ватыканскага Сабору, цераз чарговыя Пантыфікаты, асабліва цераз пантыфікат Яна Паўла ІІ. Гэта вельмі важнае, таму некаторыя падкрэсьлівалі, што ў пантыфікаце Бэнэдыкта 16 наступіў пералом: паводле іх думкі Папа меў падкрэсьліваць не дыялог, але паказваць існуючы паміж намі розьніцы. Другою важнаю справаю ёсьць тое - сказаў айцец Саміра- што Папа Бэнэдыкт 16 падкрэсьлівае супольныя рэлігійныя вартасьці: менавіта музульмане і хрысьціяне маюць супольныя вартасьці, аб якіх мусяць сьведчыць у сучасным, за надта, злаіцызаваным сьвеце.
У сустрэчы ў Кастэльгадольфо ўдзельнічаў таксама ірацкі пісьменнік Тафлік. Прамова Папы была вельмі эмацыянальнаю і да глыбіні кранаючаю- сказаў ён- таму, што Папа не жадаў чарговы раз уздымаць палемікі мінулых дні, але меў зусім новую прамову, так як-бы жадаў зьдзейсьніць нейкі пералом, паказаць цягласьць навучаньня Каталіцкага Касьцёла на дарозе дыялогу і ўзаемнае канфрантацыі. Чарговы раз выказаў сваё прызнаньне для ісламу, для музулманаў, проста сваю пашану. Прамова Папы, паводле мяне сказаў Тафлік, была майстэрскім урокам, які паказаў значэньне дыялогу і канфрантацыі, асабліва ў гэтым моманце, калі многія намагаюцца выкарыстаць сітуацыю для сваіх інтарэсаў, ці таксама для падбухторваньня да нянавісьці і барацьбы. Прамова Сьвяцейшага Айца мела на мэце недапусьціць да гэтага сутыкненьня. Была запрашэньнем для нас усіх да ўзьняцьця роздуму на тэму значэньня міру і вартасьці для сучаснага сьвету. Папа сказаў, што нашыя рэлігіі спалучаюць нас у супольнай веры у аднаго Бога, Бога Аўраама, але адначасна Бога міру і любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.