2006-09-25 14:12:14

Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай


146 Паняццi “мужчынскае” і “жаночае” дыференцыруют двух індывідыумаў, якія валодаюць раўнай годнасцю, што, аднак, не значыць аднолькавасці, бо менавіта жаночае адметнае ад уласна мужчынскага; гэтая розніца ў роўнасці ўзбагачвае і неабходна для гарманічнага супольнага жыцця людзей: “Каб забяспечыць належную прысутнасць жанчыны ў Царкве і ў грамадстве, належыць правесці болей глыбокі і дакладны аналіз антрапалагічнай асновы становішча мужчыны і жанчыны. Такі аналіз удакладніць асабістую ідэнтычнасць жанчыны, якая складаецца ў адносінах рознасці ды ўзаемнай дапаўняльнасці з мужчынай; гутарка ідзе не толькі аб ролях і функцыях, але і – што ёсць больш важным – аб структуры і асабістым значэнні жанoчай ідэнтычнасці”.
147 Жанчына дапаўненне мужчыны, як мужчына – дапаўненне жанчыны: мужчына і жанчына дапаўняюць адзін аднаго, не толькі з фізічнага і псіхалагічнага, але і з анталагічнага пункту гледжання. Толькі дзякуючы падвойнасці “мужчынскага” і “жаночага” у поўні рэалізуецца “чалавечае”. Гэта “еднасць абодвух”, ці “еднасць-падвойнасць” у адносінах, дазваляюць кожнаму адчуваць міжасабістыя зносіны як дар, які ў той жа час ёсць місіяй: “Гэтай “еднасці абодвух” Бог даручыў не толькі справу нараджэння дзяцей і жыццё сямьі, але і саму пабудову гісторыі”. “Жанчына – “памочнік” для мужчыны, як мужчына – “памочнік” для жанчыны!”: у іх спатканні здзяйсняецца канцэпцыя еднасці чалавечай асобы, заснаваная на логіцы не эгацынтрызма і самасцверджання, але любові і салідарнасці.
148 Iнваліды – гэта людзі ў поўным сэнсе гэтага слова, з правамі і абавязкамі: “Нягледзячы на абмежаванасць іх цела і іхніх магчымасцяў, нягледзячы на іх пакуты, у іх з яшчэ большай сілай разкрываецца годнасць і веліч чалавека”. Бо чалавек з абмежаванымі магчымасцямі – гэта суб’ект з усімі правамі, трэба дапамагаць яму ўдзельнічаць у сямейным і грамадскім жыцці ва ўсіх аспектах і на ўсіх узроўнях, якія для яго асягальныя.
Трэба пашыраць, пры дапамозе эффектыўных і адэкватных мераў, правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі: “Дапускаць да ўдзелу ў жыцці грамадства і, такім чынам, да працы толькі ў поўні здаровых людзей было б нягодна чалавека, і было б адмаўленнем агульнай для ўсіх чалавечай натуры. Бо гэта небяспечная форма дыскрымінацыі: моцныя і здаровыя дыскрымінуюць хворых і слабых”. Належыць звяртаць вялікую ўвагу не толькі на фізічныя і псіхалагічныя ўмовы працы, справядлівую аплату, магчымасць карьеры і пазбаўленне ад розных перашкодаў, але і на эмацыянальнае і сэксуальнае вымярэнне чалавека з абмежаванымі магчымасцямі: “Ён таксама мае патрэбу ў тым, каб любіць і быць любімым, мае патрэбу ў пяшчоце, блізкасці, інтымнасці”, у адпаведнасці з уласнымі магчымасцямі і пры захаванні маральнага парадка, які аднолькавы для здаровых і для людзей з фізічнымі ці разумовымі недахопамі.
Д) Чалавечая сацыяльнасць
149 Чалавечая асоба, па сваёй унутранай натуры, - істота сацыяльная, таму што такой яе задумаў стварыўшый яе Бог. Сапраўды, натура чалавека выяўляе сябе як натура істоты, якая адказвае на свае асабістыя патрэбы, засноваецца на суб’ектыўнасці ў адносінах, значыць як свабодная і адказная істота, якая прызнае неабходнасць аб’ядноўвацца і супрацоўнічаць з падобнымі на сябе і здольная мець зносіны з імі на ўзроўні пазнання і любові: “Грамадства ёсць сукупнасць асобаў, арганічна злучаных паміж сабой прынцыпам еднасці, які пераўзыходзіць кожную з іх. Будучы адначасова бачымым і духоўным сабраннем, грамадства працягваецца ў часе: яно ўспрыймае ў сабе мінулае і рыхтуе будучыню”.
Таму трэба падкрэсліць, што жыццё ў грамадстве – гэта натуральная характырыстыка, якая адрознівае чалавека ад усіх іншых зямных стварэнняў. Сацыяльнае дзеянне мае на сабе асаблівы знак, які ўказвае на чалавека і чалавецтва, на асобу, што дзейнічае ў суполцы асобаў; гэты знак акрэслівае ўнутраную характырыстыку чалавека і складае, у пэўным сэнсе, саму яго натуру. Такая здольнасць будаваць адносіны набывае, у святле веры, больш глыбокі і ўстойлівы сэнс. Створаная па вобразу і падабенству Бога (пар. Быццё 1, 26) і пастаўленая ў бачны сусвет, каб жыць у грамадстве (пар. Быццё 2, 20.23) і панаваць над зямлёй (пар. Быццё 1, 26. 28-30), чалавечая асоба, у выніку гэтага, ад пачатку паклікана да сацыяльнага жыцця: “Бог пажадаў стварыць чалавека не як “самотную істоту”, але як “грамадскую істоту”. Такім чынам, сацыяльнае жыццё не ёсць для чалавека чымсці знешнім: ён не можа а ні расці, а ні рэалізоўваць сваё пакліканне без адносінаў з іншымі людзьмі”.
150 З чалавечай сацыяльнасці не ўзнікае аўтаматычна агульнасць асобаў і самааддача. У выніку пыхі і эгаізма чалавек паказвае ў сябе знакі асацыяльнасці, індывідуалістычнай закрытасці і схільнасці да насілля над іншымі. Усялякае грамадства, годнае гэтага імяні, можа быць упэўнена, што знаходзіцца ў праўдзе, калі кожны ягоны член, дзякуючы ўласнай здольнасці пазнаваць дабро, шукае гэтага дабра для сябе і для іншых. Менавіта дзеля ўласнага дабра і дабра ўсіх іншых людзі аб’ядноўваюцца ва ўстойлівыя групы, накіраваныя на асягненне агульнага дабра. Розныя грамадства таксама павінны ўступаць у адносіны салідарнасці, зносінаў і супрацоўніцтва, служачы чалавеку і агульнаму дабру.







All the contents on this site are copyrighted ©.