2006-09-25 14:14:21

У ЗША заснавана арганізацыя "Царква і Iзраільская адукацыйная ініцыатыва".


У ЗША заснавана новая пазаўрадавая арганізацыя “Царква і Iзраільская адукацыйная ініцыатыва”. Мэтай дадзенай арганізацыі з’яўляецца падтрымка адносінаў паміж Каталіцкай Царквой і ізраільскай грамадскасцю, а таксама праца ў галіне забяспечэння рэлігійнай свабоды. Старшынёй новай структуры стаў айцец-францішканін Дэвід Джагер, які лічыцца спецыялістам у галіне адносінаў Царквы і дзяржавы Iзраіль.
У дакуменце, які зацверджвае заснаванне новай арганізацыі, адзначаецца, што яе дзейнасць заснавана на меркаванні Яна Паўла II°, выказаным у 1993 годзе перад падпісанням з Iзраілем Базавага пагаднення, якое дало пачатак усталяванню дыпламатычных сувязей. У адной са сваіх прамоў Папа-паляк адзначыў важнасць рэлігійнай свабоды хрысціянаў, і заклікаў іх да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці краін, дзе яны жывуць.
Такім чынам, галоўнымі мэтамі новастворанай пазаўрадавай арганізацыі з’яўляюцца: гарантаванне свабоды і бяспекі Царквы ў Iзраілі; падтрымка Царквы ў гэтай краіне, накіраваная на асягненне агульнага дабрабыту яе грамадзян і рэлігійных грамадаў у Iзраіле і суседніх з ім краінаў, а таксама спрыянне змене пункта гледжання ізраільтянаў на пытанне супрацоўніцтва Царквы і Блізкага Усхода.
Асаблівая ўвага ў дзейнасці новай арганізацыі будзе надавацца развіццю сяброўскіх адносінаў паміж хрысціянамі і юдэямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.