2006-09-25 14:10:58

Дзень малітвы за мір на Блізкім Усходзе прайшоў у Лібане. Ён быўзарганізаваны на ініцыятыву Блізкаўсходнега Савета Цэркваў і складаўся з цэлай серыі акцый.


У яго рамках у Бейруце адбыўся "круглы стол", прысвечаны тэматыцы міра справядлівага. У гутарках прыняў удзел шііцкі муфты Ціра шэйх Алі Эль-Амін, грэка-праваслаўны мітрапаліт Георг Ходр, мараніцкі біскуп Бейрута Поль Марат і вядомы спецыяліст па міжрэлігійным дыялогу Рідван Эль-Сайед. Адбылася еўхарыстычная Багаслужба ў інтэнсіі міру ва ўсім рэгіёне, якую ўзначаліў мельхіцкі Мітрапаліт Бейрута і Джбейла Юссэф Каллас.
У катэдры сталіцы Лібану шмат часу ішло затым малітоўнае чуванне выпрошвання ў Бога дара міру. Уцемку па вуліцах Бейрута прайшла мірная працэсія з запаленымі свечкамі і паходнямі







All the contents on this site are copyrighted ©.