2006-09-25 14:11:18

Да святкавання юбілею рыхтуецца Львоў. 30 вераня і 1 кастрычніка жыхары і госці заходняй сталіцы Украіны адзначаць ягонае 750-годдзе. галоўнай рысаю стануцца малебны.


Яны пройдуць ва ўсіх храмах Львова ў інтэнсіі росквіту, міру і радасці для старажытнага слыннага мейсца. Праграму малебнаў складалі мясцовыя рэлігійныя дзеячы разам з кіраўніцтвам мэрыі. Галоўная - агульная малітва пройдзе на позіўме, які будуецца ля Тэатру оперы і балета. Тут біскупы розных намінацый узнясуць да Бога малітву падзякі і просьбы аб шчаснай будучыні. Свой удзел ў агульнай экуменічнай хрысціянскай малітве пацвердзілі прадстаўнікі рымска- і грэка-каталіцкай Царквы, Армянскай Апостальскай Царквы, праваслаўнай - Маскоўскага Патрыярхата, Кіеўскага Патрыярхата, Аўтакефальнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.