2006-09-23 10:22:59

Прэс-канфярэнцыя удзельнікаў Сыноду УГКЦ.


У рэкалекцыйным цэнтры імя кардынала Язэпа Сліпога, што знаходзіцца ў мястэчку Брухавічы, непадалёк ад Львова, праходзіць Сынод епіскапаў УГКЦ. 18 верасня прайшла прэс-канфярэнцыя царкоўных ерархаў, якія прыбылі для удзелу ў Сынодзе з-за мяжы. Сярод абмеркаваных тэмаў была праблема ўжытку ўкраінскай і іншаземных моваў у Царкве і магчымай пагрозы асіміляцыі вернікаў УГКЦ па-за межамі Украіны.
Як паведмілі супрацоўнікі прэс-службы Галавы УГКЦ, у спатканні прынялі ўдзел па аднаму прадстаўніку ад епіскапаў Канады (епіскап Лаўрэнтій Гуцуляк, мітрапаліт Вінніпегскі і ўсёй Канады), ЗША (епіскап Стэфан Сарока, мітрапаліт Філадэльфійскі), Аўстраліі (епіскап Пётр Стасюк, галава католікаў-украінцаў Аўстраліі, Новай Зеландыі і Акіяніі) і прадстаўнік Еўропы (мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі, епіскап Iван Мартыняк).
У першай частцы сустрэчы епіскапы коратка паведамілі супрацоўнікаў СМI аб стане УГКЦ на тэррыторыях, якія ім падпарадкоўваюцца. У другой частцы – яны адказалі на пастаўленыя пытанні. Журналісты пыталіся аб абранні новых кандыдатаў на вакантныя пасады епархіяў грэка-каталіцкай Царквы ў Вялікабрытаніі і Канадзе, аб пагрозе асіміляцыі і аб лёсе УГКЦ за мяжой, аб кантактах з аднаверцамі ва Украіне.
Цікавым быў, у прыватнасці, адказ епіскапаў, удзельнікаў прэс-канфярэнцыі, на пытанне адносна пагрозы асіміляцыі. “Ассіміляцыя – гэта натуральная рэч. Мяркую, што такім чынам існуе ва ўсім свеце, калі пераязджае группа людзей у Канаду, ЗША, Аўстралію, - адказаў епіскап Лаўрэнтій Гуцуляк. – Першае, што губляюць эмігранты ў падобнай сітуацыі – гэта мова. Але тут паўстае пытанне: ці ж чалавека, які не вельмі добра валодае ўкраінскай мовай магчыма лічыць украінскім патрыётам, грэка-католікам?” На думку епіскапа, калі людзі губляюць мову, гэта яшчэ не значыць, што яны аўтаматычна губляюць пачуццё патрыятызма. “Паглядзіце на ізраільскі народ. Хаця ж многія з іх не гавораць на роднай мове, але ж яны застаюцца ў сваёй нацыянальнасці”, - сказаў мітрапаліт з Канады.
“Я размаўляю на англійскай мове два разы ў год – На Божае Нараджэнне і на Вялікдзень, - сказаў епіскап Пётр Стасюк, галава ўкраінцаў Аўстраліі, Новай Зеландыі і Акіяніі. – А звычайна – толькі на ўкраінскай. Аднак цяпер у некаторых прыходах мы пачынаем уводзіць трэццюю Богаслужбу, дзе чытаем Эвангелле і робім казанні на англійскай мове. Наша пацыцыя такая: мы будзем размаўляць на той мове, якую разумеюць людзі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.