2006-09-22 16:06:34

У Маскве прайшла супольная каталіцка-мусульманская прэс-канфярэнцыя.


Прамова Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, якая выклікала незадаволенасць у шэрагу мусульманскіх краінаў, не з’яўляецца перашкодай на шляху да іслама-каталіцкага дыялогу ў Расіі, заявілі прадстаўнікі мусульманскай і каталіцкай грамадаў краіны.
“У духоўнай сферы вельмі цяжка прыйсці да кампрамісу. У прадстаўнікоў кожнай канфесыі ёсць уласная логіка, якая заснаваная на рэлігійнай традыцыі, багаслоўскіх працах, якія былі напісаныя стагоддзі таму. У той жа час, у эпоху глабалізацыі мы павінны разам будаваць культуру міжканфесыйнага дыялога. Альтэрнатыва – зварот да часоў крыжовых паходаў, якія крывёй тапілі рэлігійныя пачуцці апанентаў”, - заявіў прадстаўнік Рады муфтыяў Расіі Фарыд Асадуллін ў мінулы чацвер на прэс-канфярэнцыі ў Маскве.
Ён адзначыў, што выказванні Бенедыкта XVI° у чымсці сталі “тыповымі для нашага часу”. “Iсламафобія зрабілася родавой рысай у многіх еўрапейскіх соцыўмах. З недраў самаго хрысціянскага свету часта чуюцца галасы, што агульнай сусветнай тэндэнцыяй з’яўляецца ўзрастаючы інтэрэс да ісламу. Разам з ісламафобіяй цяпер відавочнай ёсць ісламафільская тэндэнцыя”, - лічыць Фарыд Асадуллін.
Па ягоных словах, іслам не толькі рэлігія “арабаў, туркаў, чачэнцаў, татараў, інгушаў, іслам не абвяргае рэлігійны вопыт юдэяў і хрысціянаў”.
“Межрэлігійны дыялог мусульманаў і католікаў у Расіі – гэта гістарычная рэчаіснасць, гэта наша штодзённасць. Вопыт супрацоўніцтва мусульманаў і католікаў у Расіі можа быць прыкладам для іншых краінаў”, - дадаў прадстаўнік Рады муфтыяў.
У сваю чаргу, Генеральны сакратар Біскупскай канфярэнцыі Расіі а.Iгар Кавалеўскі адзначыў, што прамова Папы ў Германіі, а таксама разыходжанні ў яе зразуменні паміж Радай муфтыяў і каталіцкай грамадой краіны не з’яўляюцца перашкодай для іслама-каталіцкіх адносінаў.
“Тым болей што ў нас дадзеная праблема не выклікала такой рэзкай рэакцыі, як у некаторых краінах, дзе традыцыйна распаўсюджаны іслам”, - дадаў а.Iгар.
На ягоную думку, каталіцкая грамада Расіі “нешматлікая і па сваёй натуры заклікана да актыўнага дыялога і супрацоўніцтва з прадстаўнікамі і хрысціянскіх грамадаў, і іншых рэлігій, у прыватнасці, тых, якія для Расіі з’яўляюцца традыцыйнымі”.
Ён нагадаў, што ў лістападзе 2005 года ў Маскве адбылася супольная канфярэнцыя мусульманаў і католікаў, прымеркаваная да 40-гадавіны прыняцця на II Ватыканскім саборы дэкларацыі “Nostra Aetate”, якая акрэсліла адносіны стаўленне Каталіцкай Царквы да нехрысціянскіх рэлігій і адкрыла новую старонку ва ўзаемаадносінах паміж рэлігіямі.
Пры гэтым, падкрэсліў а.Iгар, згаданая канфярэнцыя была склікана па ініцыятыве мусульманскага боку. “Гэта самы іскравы знак таго, што адносіны паміж нашымі грамадамі ў Расіі добрыя”, - зазначыў Генеральны сакратар Біскупскай канфярэнцыі Расіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.