2006-09-22 16:06:56

Кардынал Мерфі-О'Коннор выказаў свае меркаванні аб хрысціянска-мусульманскіх адносінах.


Мусульмане, якія жывуць у краінах Захада, павінны выказацца ў абарону рэлігійнай свабоды хрысціянаў, што жывуць у мусульманскіх дзяржавах. Тым самым павінен захоўвацца “святы прынцып гасціннасці”, - заявіў арцыбіскуп Вестмінстерскі кардынал Кормак Мерфі-О’Коннор. Ерарх выказаў сваё меркаванне на цэрымоніі адкрыцця Азіятска-Ціхаакіянскага цэнтра межрылігійнага дыялога ў Мельбурне.
Пры гэтым ён адзначыў, што вельмі важна, каб мусульмане мелі магчымасць свабодна вызнаваць сваю веру ў Мельбурне і Сіднэе, а хрысціяне – у Кабуле ці Эр-Рыядзе. Па словах кардынала, гэты прынцып раўных магчымасцей з’яўляецца вельмі важным у справе хрысціяна-мусульманскага дыялога. “Асноўнай мэтай міжрэлігійнага супрацоўніцтва з’яўляецца падтрымка рэлігійнай свабоды”, - зазначыў брытанскі арцыбіскуп.
“Калі правы хрысціянаў абмяжоўваюцца ці іх судзяць па законам шарыята, мусульманскія суполкі Англіі і Аўстраліі не павінны маўчаць. З-за абмежавання праў меншасцяў, якое апраўдваецца ісламам, пакутуе вобраз іслама ва ўсім свеце”, - падкрэсліў кардынал Мэрфі-О’Коннор.







All the contents on this site are copyrighted ©.