2006-09-21 11:53:59

Як было аб'яўлена Папам Янам Паўлам 2, які ў 2003 годзе загадаў архіварыўсам датэрмінова падрыхтаваць усе дакуманты , што тычацца адносінаў Ватыкана з Германіяй ад 1922 па 1939 гады, 18 верасня 2006 года адкрыты доступ да адпаведнага раздзелу Сакратнага Архіву Ватыкана.


У надзвычай складаны для гісторыі чалавецтва перыяд патрасенняў і пачатку 2-й Сусветнай вайны на чале рымска-каталіцкае Царквы стаяў папа Пій 11-ты. Адцяпер усе навукоўцы з кожнага кутку свету могуць вывучаць былыя дагэтуль сакрэтьнымі эпахальныя дакуманты. Ужо паступіла 60 заявак на іхны прасмотр. Сярод першых у спісе - выбітны гісторык з Мюнстэрскага Універсітэту прафесар Хуберт Вольф. Ён заявіў, што гэта дазволіць атрымаць канкрэтныя звесткі аб дзейнасці і наступнага Папы, які быў на Пятровым пасадзе ад 1939 па 1958 гады -- Пія 12-га.У разгляданы перыяд ён , тады кардынал Еўженіо Пачелі, служыў Апостальскім нунцыям ў Германіі і, у 30-я гады - дзяржаўным сакратаром Ватыкана. Менавіта к.пачеллі ў 1933 годзе падпісаў ад імя дзяржавы Ватыкан дагавор з Германіяй - значыцца, з прыйшоўшымі да ўлады ў Нямеччыне нацыстамі. Па гэтым дакуманце каталіцкай Царкве гарантаваліся пэўныя правы і прывілеі, а ў нямецкіх школах было ўведзена рэлігійнае выхаванне. Дагэтуль Папу Пія 12 абвінавачваюць ў "маўчанні пры галакосце". Аднак ёсць неаспрэчныя дадзеныя, што Папа рымскі ў так цяжкі для Еўропы і света перыяд адкрыта абараняў католікаў Нямеччыны і на акупаваных ёю тэрыторыях ды патаемна дапамагаў выратоўваць яўрэяў.Ён выказваў сваё асуджэнне ў дыпламатычных рамках у меры, як гэта дазваляла няпростая сітуацыя. Польскі папа - Ян Павел 2 пасля вывучэння усіх матэрыялаў меў намер кананізаваць Пія 12-га.
На думку сусветнага згамаджання гісторыкаў, наўрад ці рассакрэчаныя архівы дадуць магчымасць зрабіць сенсацыяйныя адкрыцці ці выкрыцці адносна пазіцыі Царквы ў гады панавання нямецкага фашызму. Так, на думку праф. Вольфа, гэта дасць толькі магчымасць лепш убачыць сітуацыю, пагрозлівую знішчэннем цывілізацыі, і пазнаёміцца з унутрынімі дыскусіямі ў Ватыкане адносна антысемітызму і нацыянал-сацыялізму. Вучоныя могуць цяпер вывучаць усю дыпламатычную перапіску 1922-1939 гг. для больш яскравага ўяўлення ролі каталіцкае Царквы . па словах супрацоўніка нямецкага Гістарычнага НДІ сп. Лутца Клінкхамера, яму здаецца найбольш цікавым вывучаць дакуманты ад стаўленні Ватыкану да працэсаў, што адбываліся ў Еўропе. Напрыклад, да усталявання фашыстоўскіх рэжымаў у Італіі і Гішпаніі, далучэнне Аўстрыі да гітлераўскай Германіі, кантакты святога пасаду з міжнароднымі арганізацыямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.