Папа прыняў новага Пасла Аўстрыі пры Святым Пасадзе.
Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° падкрэсліў вядучую ролю хрысціянства ў гісторыі Еўропы,
прыймаючы вярыцельныя граматы новага пасла Аўстрыі пры Апостальскай сталіцы спадара
Марціна Боллдорфа. Папа прыняў аўстрыйскага дыпламата ў сваёй летняй загараднай
рэзідэнцыі Кастэльгандольфо. Галоўнай тэмай размовы была хрысціянская спадчына Старога
кантынента. “Доўгая гісторыя плённага супрацоўніцтва Аўстрыі і Святога Пасада
адлюстроўвае той бясспрэчны факт, што Аўстрыя – гэта глыбока каталіцкая дзяржава”,
- падкрэсліў Папа. “Не звяртаючы ўвагу на розніцу мэтаў у Царквы і дзяржавы, -
працягнуў сваю думку Бенедыкт XVI°, - яны часта маюць агульныя інтэрэсы, асабліва
калі гэта тычыцца еднасці Еўропы”. “Нідзе ў свеце культура і гісторыя ў такой
меры не адзначаны ўплывам хрысціянства, як у Еўропе, - адзначыў Свяцейшы Айцец. –
Агульныя прынцыпы, на якіх адзіная Еўропа можа быць заснаваная, знаходзяцца ў агульных
поглядах і ў вартасцях гісторыі, вартасцях хрысціянскай і гуманістычнай традыцый”.