2006-09-20 13:44:30

Папа Пій ХII спрабаваў выгнаць дьябла з Гітлера.


Згодна нядаўна абнародаваным сакрэтным дакументам Ватыкана, пад час Другой сусветнай вайны Папа Пій ХII спрабаваў “дыстанцыйна” выгнаць дьябла з Адольфа Гітлера.
Гітлер і галава СССР Язэп Сталін былі апантаныя дьяблам, заявіў галоўны экзорцыст Ватыкана. Айцец Габрыэле Аморт, які выконвае абавязкі, злучаныя з выгнаннем дьябла, зрабіў сваю заяву пад час выступлення перад мікрафонамі нашага Радыё.
У прыватнасці ён зазначыў: “Безумоўна, дьябал існуе, і ён можа завалодаць душой не толькі аднаго асобнага чалавека, але нават групы людзей ці цэлага народа. Я ўпэўнены, - працягнуў сваю думку а.Аморт, - што нацысты ўсе былі апантаныя шатанам. Дастаткова толькі прыпомніць, што рабіў Гітлер і што рабіў Сталін. Амаль напэўна яны былі апантаныя дьяблам. Аб гэтым сведчаць іх паводзіны і ўчынкі, тыя жудасныя рэчы, што яны рабілі, і тыя, што рабіліся па іх загадам. Таму мы павінны бараніць грамадства ад дэманаў”.
“Адно з асноўных патрабаванняў пры выгнанні шатана – знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад апантанага чалавека, а таксама згода і жаданне гэтага чалавека, - сказаў галоўны экзорцыст Каталіцкай Царквы. – Таму спробу выгнаць дэмана з чалавека, якога няма абок і які не выяўляе а ні гатоўнасці, а ні згоды, вельмі цяжка ўдала здзейсніць. Аднак у мяне няма сумніваў, што Гітлер быў апантаны, і таму мяне зусім не здзіўляе, што Папа Пій ХII зрабіў спробу экзорцызма на адлегласці”.
Айцец Габрыэле Аморт болей за 30 тысяч разоў здзейсніў рыт выгнання дьябла, а ягоным любімым фільмам з’яўляецца вядомая амерыканская кінастужка “Экзорцыст”, у яе першым варыянце.







All the contents on this site are copyrighted ©.