2006-09-20 14:44:38

Агульная Аўдыенцыя Папы у сераду 20 верасьня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 33 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцец, ў часе сёньняшняе аўдыенцыі, зрабіў падрахунак свайго Апостальскага Падарожжа ў Баварыю.
Дзякуючы Богу за дар зьдзяйсьненьня гэтага падарожжа Папа прыпомніў асабліва знамянальныя яго этапы. 9-га верасьня прыбываючы ў Мюнхен прыпомніў мэту свайго візіту: пацьвярджэньне Наступнікам Сьвятога Пятра вузаў, якія спалучаюць Апостальскую Сталіцу з Нямецкім Касьцёлам. Спасылаючыся да лозунга пілігрымкі: “Хто верыць той ніколі самотны” Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што кожны веруючы належачы да Касьцёла астаецца ў еднасьці з Богам і братамі. Аддаючы пашану Марыі, заступніцы Баварыі, на Плошчы “Марыянпляц” у Мюнхэне Сьвяцейшы Айцец прасіў Божую Маці пра Яе блаславенства для Баварыі і ўсяго Касьцёла.
10 верасьня, нядзеля, Сьвятая Імша ў Мюнхэне была для Наступніка Сьвятога Пятра нагодаю, каб перасьцерагчы сьвет перад духоўнай глухатою адносна Бога і прыпомніць, што таксама сучасны чалавек патрабуе Хрыста.
11 верасьня Альтэтінг, малітва перад абліччам Чорнае Мадонны сталася Сьвяцейшаму Айцу пунктам выхаду да роздуму над роляю Марыі ў збаўленьні. Папа заахвоціў, каб вучыцца ад Яе адабрэньню Божае Волі. З удзелам Сьвяцейшага Айца адбылася гэтага дня таксама Эўхарыстычная працэсыя да новае Капліцы Найсьвяцейшага Сакраманту ды была адпраўлена Вячэрня ў Базыліцы Сьвятой Анны.
12 верасьня Рэгэнсбург. Раніцай Сьвятая Імша а вечарам Экумэнічная Вячэрня ў мясцовым Саборы.
Асаблівым момантам астаецца Сьвяцейшаму Айцу сустрэча з асяроддзем Унівэрсытэту ў Рэгэнсбургу, дзе на працягу многіх гадоў быў прафэсарам. У часе сваёй прамовы Папа ўзьняў тэму адносінаў паміж вераю і розумам.
RealAudioMP3
Уводзячы слухачоў у актуальнасьць пытаньня я працытываў некаторыя словы з хрысьціянска-музульманскага дыялогу з 14 стагоддзя, якім візантыйскі імпэратар Мануэль Другі Палеолаг, у востры спосаб прадставіў праблему адносінаў паміж рэлігіяю а насільлем. Працытаваны мною урывак быў, на жаль, неўласьціва зразуметы. Для ўважлівага чытача майго тэксту- падкрэсьліў Папа—з яго ясна вынікае, што я не жадаў у ніякі спосаб зрабіць маімі адмоўныя словы, якія высказаныя ў гэтым дыялогу сяржднявечнага імпэратара, калі іх палесічны зьмест не выказвае майго асабістага перакананьня. Мой намер быў зусім іншы. Я жадаў паясьніць, што не рэлігія і насільле, але рэлігія і розум ідуць разам. Далей Сьвяцейшы Айце прыпомніў вялікія заданьні, якія стаяць перад вялікімі рэлігіямі, ў сфэры веры, культуры і абароны вартасьцяў. Выказаў надзею, што пасьля рэакцыяў першае хвіліны, яго словы высказаныя на Унівэрсытэце ў Рэгэнсбуругу змогуць стацца заахвочаньнем да пазітыўнага дыялогу.
14 верасьня апошні дзень падарожжа Фрайсінг. Успамінаючы свае сьвятарскія сьвядчыны ў тамашняй Катэдры Сьвяцейшы Айце сустрэўся, ў гэтым асаблівым месцы, са сьвятарамі і пастаяннымі дыяканамі.
Разьвітваючыся на лётнішчы у Мюнхэне з Баварыяю Папа заахвоціў сваіх суродзічаў і ўсіх веруючых да вернага трываньня пры Хрысьце і Эвангэльлю.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.