2006-09-18 14:50:39

У нядзелю 17 верасьня, ў Кастэльгандольфо, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі Багародзічную малітву "Анёл Гасподні".


У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцей прыпомніў літургічныя сьвяткаваньні Узвышэньня Пачэснага і Жыцьця- дайнага Крыжа Гасподняга ды успаміну Маці Божай Балючай, што прападаюць па-чарзе 14 і 15 верасьня. Заахвоціў вернікаў да прамірэньня ў жыцьці з Божаю воляю, таму што Бог збаўляе менавіта на дарозе Крыжа. Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да свайго апостальскага падарожжа ў Баварыю. Было яно- як ён сказаў- “моцным духоўным дасьведчаньнем, ў якім спалучыліся асабістыя ўспаміны, якія зьвязаныя з блізкімі яму месцамі, ды з пэрспэктывамі пасьпяховага прапаведваньня Эвангэльля ў нашых часах.
Затым выказаў жаль, што ягоныя словы высказаныя ў Рэгэнсбуругу былі прызнаныя ісламскім сьветам за абразьлівыя. Тым часам прыведзеная там цытата не адлюстоўвае поглядаў Папа.
RealAudioMP3
У гэтай хвіліне жадаю толькі дадаць, што я сапраўды засмучаны хвалямі пратэстаў, што выклікала мая прамова на Унівэрсытэце ў Рэгэнсбургу, прызная за зьняважальную для ўражлівасьці веруючых музульманаў, пад-час калі справа разыходзілася пра цытату сярэдневекавога тэксту, які ў ніякі спосаб не адлюстроўвае маіх асабістых перакананьняў. У суботу 16-га верасьня кардынал Дзяржаўны Сакратар Ватыкану выдаў у гэтай справе дэелярацыю, ў якой паясьніў сапраўдны сэнс маіх словаў. Маю надзею- сказаў на заканчэньне Папа—што прычыніцца гэта да ўспакаеньня духа і паясьніць сапраўднае значэньне маёй прамовы, якая ў сваёй паўнаце была запрашэньнем да адкрытага і шчырага дыялогу з вялікаю ўзаемнаю пашанаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.