2006-09-16 10:38:34

У Ліепае павялічылася колькасць рэлігійных шлюбаў.


На чарговым паседжанні Камісіі па рэлігійных справах у Ліепайскай мэрыі было адзначана, што ў бягучым годзе ў горадзе назіраіцца рэзкі ўзрост колькасці царкоўных шлюбаў.
Кіраўнік гарадскога ЗАГСа Дзінтра Рэйса выказала сваю падзяку кіраўнікам усіх хрысціянскіх канфесій за тое, што ўсё болей новых маладых параў бяруць шлюб у цэрквах. У ліпені бягучага года ў горадзе з адносна невялікай колькасцю жыхароў (каля 87 тысяч чалавек) было зарэгістравана 129 царкоўных шлюбаў, а ў жніўні іх было ўжо 150. Па меркаванню спадарыні Рэйсы, падрыхтоўчы перыяд перад вяселлямі, які будучыя сужонцы праходзяць у цэрвах, станоўча ўплывае на стварэнне сямьі і спрыяе надзейнасці сямейных саюзаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.