2006-09-16 10:37:39

Папа Бенедыкт XVI° з дзяцінства быў вельмі прывязаны да славутага баварскага санктуарыя ў Альтоттінгу.


Альтоттінг, “сэрца Баварыі”, заўсёды быў цэнтрам веры для баварцаў, у прыватнасці для Папы Бенедыкта XVI°. Ва ўсе часы каля статуі так званай “Чорнай Мадонны” маліліся імператары і каралі, палітыкі і шляхта, сяляне і фабрычныя працаўнікі. Кожны год у Альтоттінг, невелікі гарадок, які знаходзіцца ў 55 км ад Мюнхена, прыязджаюць мільёны пілігрымаў з усяго света. Яшчэ ў дзяцінстве сучасны Папа шмат разоў наведваў санктуарый разам з бацькамі, а пасля Другой сусветнай вайны ягоны бацька прайшоў амаль 30 км з Траунштайна, каб падзякаваць Панну Марыю за тое, што абодва ягоных сына вярнуліся з вайны непараненымі. Монсіньор Алоіз Фуртнер, парах санктуарыя, казаў, што ўжо будучы кардыналам у Рыме, Свяцейшы Айцец часта наведваў гэтыя мясціны.
“Ён ніколі не жадаў прыцягваць да сябе ўвагу, а проста прыходзіў у Альтоттінг, як мноства іншых людзей – пілігрым сярод мноства іншых пілігрымаў, якія прыйшлі ўшанаваць “Чорную Мадонну” ў нашым санктуарыі”, - сказаў монс. Фуртнер.







All the contents on this site are copyrighted ©.